- Катэгорыя: Вясна
16.05.2023 Тэгі: заканадаўства, цэнзура, правы зняволеных, салідарнасць Тэмай Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў гэтым годзе праваабаронцы "Вясны" прапанавалі ліст і права на карэспандэнцыю, каб прыцягнуць увагу беларускай і міжнароднай супольнасці да праблемы блакіравання карэспандэнцыі палітзняволеным. Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне блакіроўка ліставання палітвязням выкарыстоўвалася як адрасная мера ціску, пасля 24 лютага 2022 года блакіроўка лістоў палітзняволеным стала масавай практычна ва ўсіх месцах пазбаўлення волі. Юрыст "Вясны" прааналізаваў праблему блакіравання ліставання ў калоніях у кантэксце правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2023 Блакаваць ліставанне палітвязняў у калоніях і СІЗА стала адным з метадаў ціску на іх і тых, хто хоча іх падтрымаць. Калі да пачатку паўнамаштабнай вайны гэтую практыку выкарыстоўвалі толькі ў некаторых месцах зняволення, то цяпер яна распаўсюджваецца на ўсе ўстановы. Пасля прысуду палітвязні могуць атрымліваць лісты толькі ад блізкіх сваякоў: часта гэта выключна тыя, хто пазначаны ў асабістай справе. У СІЗА правілы ліставання немагчыма патлумачыць ніякай логікай: выбарачна блакуюцца лісты і ад сваякоў, і ад незнаёмых людзей; камусьці даходзяць амаль усе лісты, камусьці – амаль нічога.
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка асудзілі 60-гадовага Юрыя Машка і ягоную 24-гадовую дачку Валерыю Машок. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Былому інкасатару "Белгазпрамбанка" і экс-спецназаўцу Яну Папковічу ў Мінскім гарадскім судзе 16 траўня агучылі прысуд — чатыры гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Вера Галаўкова прызнала Яна вінаватым паводле арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 (Падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
16.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Асобы: Валянцін Стэфановіч З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Першы ліст напісаў паэт і журналіст Сяржук Сыс праваабаронцу "Вясны" і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, якога асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за дапамогу беларусам.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, пераслед, ціск, рэпрэсіі Праваабаронцы і валанцёрцы “Вясны” Марыі Тарасенцы 50 год. Амаль усё жыццё яна пражыла ў родным Гомелі: засвоіла прафесію тэхнолага, працавала на швейных прадпрыемствах. Але 2019 год перакуліў ейны лёс: яна стала змагацца з несправядлівасцю дзяржавы ў дачыненні да людзей, спачатку падчас Дакрэта “аб дармаедах” (афіцыйная назва — Дакрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства), а потым — падчас рэпрэсій пасля 2020 году.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні Былыя вязні шклоўскай калоніі №17, дзе 21 траўня 2021 года раптоўна памёр бярозаўскі актывіст Вітольд Ашурак, у інтэрв'ю і каментарах распавядаюць пра свае сустрэчы з ім за кратамі, а таксама дзеляцца успамінамі пра Вітольда, якія пачулі ад іншых зняволеных, якія адбывалі пакаранне разам з ім. “Вясна” сабрала ўсе сведчанні вязняў з адкрытых крыніц пра ўмовы ўтрымання і абставіны смерці Вітольда Ашурка.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, правы чалавека, салідарнасць Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, ААН, свабода слова, свабода мірных сходаў, улады У Камітэце па правах чалавека ААН нядаўна былі зарэгістраваны некалькі індывідуальных зваротаў, пададзеных заяўнікамі пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна". Нагадаем, Камітэт разглядае парушэнні правоў чалавека дзяржавай-удзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. З 8 лютага 2023 года беларусы не могуць падаваць звароты ў КПЧ ААН супраць сваёй дзяржавы, паколькі Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Пакта. Але індывідуальныя звароты, якія былі пададзены да гэтай даты, працягваюць рэгістраваць. "Вясна" распавядае пра тры з іх.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 траўня распачынаецца працэс над палітзняволеным арт-менеджэрам і музыкам Уладзімірам Булаўскім. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцам вядома, што гэта толькі другі суд у Беларусі па гэтым артыкуле.Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.