25.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль.
Палітзняволены Артур Хлус да свайго затрымання працаваў фельчарам гродзенскай брыгады хуткай дапамогі і з’яўляўся студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Артур родам з Пінска. Вучыўся ў Слонімскі медыцынскім каледжы, скончыў з чырвоным дыпломам і па заканчэнні быў размеркаваны ў Гродна.
Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 за рэгістрацыю ў плане "Перамога" і за ўдзел у пратэстах і да суда змясцілі ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.
Разгляд справы палітзняволенага пачаўся 27 лютага 2023 года, але па невядомай пакуль прычыне суд прыпынілі да траўня.
19 траўня 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад трох да васьмі год зняволення.
Крыніца: Аднавіўся суд над фельчарам Артурам Хлусам, якога абвінавачваюць у масавых беспарадках