17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёну 27 чэрвеня асудзілі Івара Ланге паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч прызначыў Івару тры месяцы арышту.

15.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Вечар салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам прайшоў у Вільні, у Гасцёўні Беларускай Рады культуры. Вясноўцаў затрымалі 14 ліпеня 2021 года — два гады таму.

15.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Дзмитрый Сафанович. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Лунінецкага раёна у выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу.

15.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня разглядалася крымінальная справа Міхаіла Анціпава, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). У справе ёсць незвычайная акалічнасць – у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці.

14.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, справа Вясны Маўклівы пікет падтрымкі і салідарнасці са зняволенымі калегамі правялі праваабаронцы і прадстаўнікі кампаніі #FreeViasna ў цэнтры Вільні 14 ліпеня.

14.07.2023 Тэгі: палітвязні, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 14 ліпеня 2021 затрымалі старшыню ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста “Вясны” Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка 2023 суддзя Марына Запаснік прызначыла вясноўцам па абсурдных абвінавачваннях ад сямі да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сёння два гады, як яны знаходзяцца ў няволі за сваю праваабарончую дзейнасць і імкненне да дэмакратыі. Нашыя калегі шмат гадоў паслядоўна і самаахвярна абараняюць каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі.

14.07.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.07.2023 Тэгі: палітвязні, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі Два гады таму, 14 ліпеня, былі затрыманыя старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, юрыст і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч. Чатыры месяцы таму за праваабарончую дзейнасць у "Вясне" іх асудзілі да жорсткіх тэрмінаў — ад 7 да 10 гадоў зняволення. Трох праваабаронцаў накіравалі адбываць тэрміны ў калоніі на Магілёўшчыны. Да гадавіны затрымання вясноўцаў мы паразмаўлялі з жонкай Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук пра апошнія навіны з калоніі пра праваабаронцу, смерць яго блізкага сябра Алеся Пушкіна і працяг справы мужа.

14.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Праз два гады пасля чорнага дня 14 ліпеня, калі старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст  Уладзімір Лабковіч, разам з дзесяткамі іншых вясноўцаў,  былі брутальна схопленыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі. Многія выйшлі на волю, але гэтыя трое – і не толькі яны – дагэтуль за кратамі, а тэрміны, якімі іх “узнагародзіў” лукашэнкаўскі рэжым – вялізныя. “Вясна” захавалася і годна дзейнічае ў няпростых умовах вымушанай міграцыі. Ды ўсё адно, кожнаму з нас, хто зараз на волі, нечага не хапае. Аб гэтым мы і распыталі сёння вясноўцаў:

14.07.2023 14 ліпеня — роўна два года, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне. Сёння з гэтай нагоды мы ўзгадваем гісторыі з іх жыцця, якія распавялі яны самі.