14.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Віктар Залатарэўскі. У Гомельскім абласным судзе 14 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Віктара Залатарэўскага, якога абвінавачаваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК) садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).

13.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі, вайна ва Украіне У Мінску ў канцы сакавіка быў затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі Алег Тараненка. Ён пакінуў чырвона-белы надпіс "Лука Мудищев" на машыне мужчыны, з якім у яго ўзнік канфлікт. Пасля гэтага ён сам вырашыў здацца ў міліцыю, але супрацоўнікі расцанілі гэты надпіс як "абразу Лукашэнкі". У выніку Алега арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйных пратаколах, а "суткі" адправілі адбываць на Акрэсціна. Былы арыштант распавёў "Вясне", як супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць яго і прасілі высветліць, хто з беларусаў у Германіі завербаваны мясцовымі спецслужбамі, пра падазрэнні Тараненкі ў працы на ўкраінскія спецслужбы, пра прынцып праходжання паліграфа, а таксама пра ўмовы ўтрымання ў ЦІПе і працэс высылкі.

13.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, FIDH, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) — 12 ліпеня ў Парыжы прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над заснавальнікам "Вясны" і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, яго намеснікам і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцінам Стэфановічам, юрыстам і каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімірам Лабковічам, праваабаронцам "Вясны" Дзмітрыем Салаўёвым. Яго прэзентацыя адбылася 12 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў офісе FIDH, прымеркаваная да гадавіны затрымання праваабаронцаў. Даклад падрыхтаваны, у тым ліку на падставе інфармацыі з двух таемных місій судовага назірання за працэсам над праваабаронцамі, праведзеных Абсерваторыяй.

13.07.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека 13 ліпеня на 53-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся разгляд і галасаванне па рэзалюцыі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі на адзін год і заклікае ўлады ўзаемадзейнічаць з ім і вярнуцца да дыялогу, а таксама даць яму магчымасць наведваць Беларусь і камунікаваць з зацікаўленымі асобамі ва ўрадзе і з ліку грамадзянскай супольнасці. 

13.07.2023 Тэгі: суды, палітвязні Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзіў 22-гадовага жыхара Светлагорска Максіма Драбніцу. Негледзячы на тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме, у судзе раскрылі дзяржаўнаму выданню "Гомельская праўда" акалічнасці справы. Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у "экстрэмісцкае фармаванне" план "Перамога" і нібыта планаваў падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Максіма абвінавацілі паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1(стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі).

13.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Валерый Хаменка. У Брэсцкім абласным судзе 12 ліпеня абвінавачванне запрасіла лекару з Баранавічаў Валерыю Хаменку пазбаўленне волі тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

12.07.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. Выданне MOST са спасылкай на свае крыніцы распавяло, што ў Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

12.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. На яго смерць адрэагавала міжнародная супольнасць, а таксама беларусы і беларускі па ўсім свеце. Яны працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасці, прыносіць кветкі, партрэты і знічы да месцаў ушанавання памяці мастака па ўсім свеце.