18.07.2023 Тэгі: палітвязні, сілавыя структуры, салідарнасць Сімвалічнай "хроснай" (кампанія #WeStandBYyou, арганізаваная швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco) палітзняволенага Алеся Пушкіна з'яўлялася дэпутатка шведскага парламенту Каміла Хансэн. "Вясна" папрасіла адказаць яе на некалькі пытанняў — пра жыццё і творчасць Алеся Пушкіна і пра далейшыя дзеянні дэпутаткі.

18.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, справа Вясны У свеце, дзе галасы прыгнечаных часта застаюцца непачутымі, замежныя мастакі Джанлука Канстанціні (Італія) і Раш Бракс (Францыя) паўсталі на абарону тых, каго прымусілі маўчаць. Праз свае шчырыя мастацкія творы і непахісную прыхільнасць правам чалавека яны даюць надзею палітычным вязням, у тым ліку тым, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. У інтэрв’ю “Вясне” Джанлука Канстанціні і Раш Бракс дзеляцца сакрэтамі свайго творчага працэсу і расказваюць пра тое, што рухае іх у падтрымцы ізаляваных. 

18.07.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

18.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Аляксея Чумакіна. Мужчыну судзілі па фота на яго старонцы Instagram з Марша 16 жніўня 2020 года — самай масавай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі. Справу супраць пратэстоўца разглядала суддзя Анастасія Ачалава. Аляксея да суда ўтрымлівалі пад вартай.

18.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Яўген Зашчытаў. Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі па артыкуле за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). На гэты раз такім спосабам тэрмін знаходжання за кратамі павялічылі Яўгену Зашчытаву са Жлобіна, які адбывае пакаранне ва ўмовах строгага рэжыму.

17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 15 траўня асудзілі Аляксандра Баравіка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

17.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-17 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, смяротнае пакаранне, рэпартаж Кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" падтрымаў знакаміты шоўмэн Аляксандр Памідораў На выходных каля польска-беларускай мяжы на Падляшшы прайшоў "Фестываль абуджаных «Тутака»". Праваабаронцы "Вясны" далучыліся да яго, каб распавесці пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Вясноўцы раздалі цішоткі з лагатыпам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", а ўдзельнікі вядомага беларускага гурта "Dzieciuki" выступілі на знак пратэсту супраць смяротнага пакарання ў гэтых цішотках. Паказваем, хто з беларусаў і беларусак сказаў "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў пра важнасць гучання гэтай тэмы сёння.

17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксей Скірда. У судзе Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынесены прысуд 25-гадоваму лагісту ТАА “Газцеплагандаль” Аляксею Скірдзе, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.