25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед  У судзе Жлобінскага раёна 10 красавіка асудзілі Дзмітрыя Кіба паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Раман Крыловіч прызначыў Дзмітрыю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

25.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, вайна ва Украіне З 25 па 28 ліпеня 2023 года дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне. Візіт, ініцыяваны і падтрыманы eQualitie, адбудзецца ў Вашынгтоне ў партнёрстве з Нацыянальным фондам дэмакратыі і Фондам Карнэгі за міжнародны мір. Падчас чатырохдзённага візіту дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з "Цэнтра грамадзянскіх свабод" Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра "Мемарыял" і Канстанціна Старадубца з ПЦ "Вясна", які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права і ўплывовых аналітычных цэнтраў.

25.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 19 ліпеня асудзілі палітзняволенага Мікіту Найдзёнава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. 

24.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. 

24.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў панядзелак, 24 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco выступіла з заявай, у якой заклікала супрацоўнікаў гродзенскай турмы № 1, дзе да смерці ўтрымліваўся мастак Алесь Пушкін, выконваць правы зняволеных. Яны занепакоеныя ўмовамі ўтрымання ў турме, дзе цяпер знаходзіцца больш за 50 палітычных зняволеных. Заяву падпісалі тры дэпутаты Еўрапарламента, "хроснікі" якіх утрымліваюцца ў гродзенскай турме: Міхаэль Галер — "хросны" Паўла Севярынца, Табеа Рёснер — "хросная" Дзмітрыя Кубарава, Паўль Галлес — "хросны" Мікалая Аўтуховіча

24.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Міхаіл Мякека. Гродзенскі абласны суд 24 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы Міхаіла Мякекі, якога абвінавачваюць па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).

23.07.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд па справе "Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта" (СБНШ). 17-гадовага Алега Дабрыднева з Касцюковічаў, 19-гадовага Кірыла Балахонава з Буда-Кашалёва, 27-гадовага Аляксандра Рукойця са Смаргоні і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў стварэнні "экстрэмісцкага фармавання" — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Іх тэлефоны канфіскавалі, як "сродкі здзяйснення злачынстваў". Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча. Праваабаронцам вядома, што па справе адбылося не меней за чатыры пасяджэнні.

21.07.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка Сёння, 21 ліпеня, з віцебскай калоніі № 3 вызваліўся праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі яго ўтрымлівалі два з паловай гады. Адразу пасля вызвалення ён даў эксклюзіўнае інтэрв’ю "Народнай Волі" — "Вясна" перадрукоўвае яго.