- Катэгорыя: Вясна
21.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 "палітычных" крымінальных справаў. Анжэла судзіла "нашаніўцаў" Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некатоорыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.
- Катэгорыя: Вясна
21.07.2023 Тэгі: праваабаронцы, справа Вясны З віцебскай калоніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. 3 лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення паводле ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні). За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады.
- Катэгорыя: Вясна
20.07.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы 20 ліпеня абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 года. Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў: Праваабарончы цэнтр "Вясна", праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за "ўсеагульнае прызнанне права на чыстую, здаровую і ўстойлівую навакольнае асяроддзе".
- Катэгорыя: Вясна
20.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 ліпеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.07.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітзняволенаму анархісту Аляксандру Францкевічу, асуджанаму па справе "Рэвалюцыйнага дзеяння" да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, у чарговы раз працягнулі тэрмін у штрафным ізалятары ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах. У ШІЗА палітвязня ўтрымліваюць з 28 сакавіка, куды яго змясцілі адразу пасля "каранціну". Цяпер Аляксандру працягнулі тэрмін у ШІЗА да 5 жніўня. Такім чынам, палітвязня бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц.
- Катэгорыя: Вясна
19.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Дзяржынскага раёна 19 ліпеня вынеслі прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў Фаніпалі 14 жніўня 2020 года мясцовай жыхаркі Ладарыі Кузняцовай. Суддзя Таццяна Федчук прызначыла ёй паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адзін год "хатняй хіміі". Паводле версіі абвінавачвання, яна "у мэтах нагнятання незадаволенасці, напружанасці і пратэстных настрояў у грамадстве, яго правакавання, пры руху дэманстравала стужачку белага колера". Ладарыю затрымлівалі па відэа з акцыі пратэсту 24 студзеня пасля ператрусу, але абралі меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі.
- Катэгорыя: Вясна
19.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога звінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ( ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
19.07.2023 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя, гісторыі вязняў Палітзняволенаму Барысу Кучынскаму цяпер 73 гады. Яго асудзілі на два гады калоніі пасля апеляцыі суда і пратэсту пракурора — першапачаткова яго пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на 3 гады (г.зв. "хатняя хімія"). Усё — праз адзін лайк у "Аднакласніках". Прыйшлі ж за Барысам, калі той быў на агародзе. Разам з Мікітам — унукам Барыса Кучынскага — "Вясна" распавядае пра 73-гадовага палітзняволенага.
- Катэгорыя: Вясна
19.07.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, супраць якой узбуджана новая крымінальная справа, была збіта ў папраўчай калоніі № 24. Паводле жанчыны, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у жанчыны было пабіта пераноссе і былі бачны два фінгалы. Паведамляецца, што гэта зрабілі зняволеныя жанчыны, якіх да Паліны даслала адміністрацыя папраўчай калоніі. Паводле мужа палітзняволенай Андрэя, у чэрвені яму стала вядома, што Паліне выклікалі хуткую дапамогу і адпаўлялі яе на некаторы час у санчатску. Ён лічыць, што, верагодна, яна была збіта менавіта ў гэты час.
- Катэгорыя: Вясна
19.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 ліпеня пачнуць судзіць пісьменніка і фатографа Зміцера Баяровіча і ягоную жонку Валерыю Баяровіч. Іх вінавацяць у арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.