29.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе г. Жодзіна 25 ліпеня палітзняволенага Уладзіміра Кнігу асудзілі паводлеарт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Іван Грынкевіч прызнаў Уладзіміра вінаватым і прызначыў яму яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі. Раней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА. 

29.07.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, вайна ва Украіне Палітзняволены Яраслаў Саковіч быў затрыманы 5 жніўня 2022 года. Да 2021 года ён жыў ва Украіне, жанаты на ўкраінцы. Па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія катавалі яго і выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне. Пазней яго адпусцілі, але праз год затрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы. У Мінску 4 траўня яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). "Вясна" распавядае, што вядома пра Саковіча, у чым яго абвінавачваюць і за што яго катавалі супрацоўнікі КДБ. 

26.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Палітзняволеных журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі кожнага: Мажэйку — у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага.

27.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

27.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Віктар Залатарэўскі Гомельскі абласны суд 26 ліпеня вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць ў Літву. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4  КК). Крымінальную справу справу з 14 ліпеня разглядаў суддзя Алег Харошка.

28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні 27 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 34-гадовага палітзняволенага мінчука Яўгена Верхаводкіна. Яго абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала "Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)", які прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" 2 снежня 2022 года. Таксама яго прызналі вінаватым ў "закліку да санкцый". Яўгена затрымалі ў хуткім часе пасля прызнання рэсурса "экстрэмісцкім фармаваннем".

28.07.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць інфармацыю пра пераслед, зняволенне і смерць Алеся Пушкіна. Так, цяпер дакладна стала вядома, што падставай крымінальнай справы супраць мастака сталі не толькі яго карціны на выставе ў Гродне, але і перформанс на выставе ў Кіеве незадоўга да яго затрымання. Праваабаронцам "Вясны" таксама стала вядома, што Алесь Пушкін падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі, але праз тое, што суд быў закрыты, грамадскасць яго не пачула.

28.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou Палата дэпутатаў Вялікага Герцагства Люксембург узяла на сябе абавязацельства падтрымліваць палітычных зняволеных беларускага рэжыму. 16 чальцоў парламента сталі сімвалічнымі хроснымі бацькамі ў рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou.

28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 ліпеня за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту асудзілі адразу пяць чалавек: Уладзіміра Ганусевіча, Аляксандра Конанава, Альберта Гарбуза, Сяргея Глінскага, Максіма Сташулёнка. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Юлія Крэпская прызначыла ім па году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай.

28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Дзмітрый Юртаеў Стаў вядомы прысуд, які Мінгарсуд вынес палітзняволенаму паэту Дзмітрыя Юртаева. Суд над ім працягваўся з 14 па 29 красавіка. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.