- Катэгорыя: Вясна
8 чэрвеня стала вядома, што ў суд Маладзечанскага раёна пракуратурай Мінскай вобласці накіравана крымінальная справа ў адносінах да настаўніц сярэдней школы №11 Маладэчна, якія абвінавачваюцца ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнню бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы восьмага класа Вікторыі Папчэні, якая загінула падчас прыборкі ўраджаю бульбы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а далей і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.
- Катэгорыя: Вясна
На глабальнай платформе Сhange.org 9 чэрвеня з’явілася петыцыя за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку прайшлі ў розных гарадах краіны.
- Катэгорыя: Вясна
Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з аператыўных супрацоўнікаў мясцовага РАУСа. Капітана міліцыі Андрэя Генералава вінавацяць паводле артыкула 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які напачатку чэрвеня раптоўна памёр.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Ігар Собалеў разгледзеў скаргу Наталлі Буданавай на пастанову суда Ваўкавыскага раёна, згодна з якой жанчына была прыцягнута да штрафу ў 13 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртаўся да Генеральнага пракурора Беларусі з просьбаю ініцыяваць праверку аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС. Іх абвінавачваюць па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.
- Катэгорыя: Вясна
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі атрымаў ліст з КДБ Беларусі, у якім паведамляецца пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «з-за адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства». Пра гэта піша Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
У чарговы раз сутыкнуўшыся з крытыкай, Савет па правах чалавека ААН мусіць прадэманстраваць сваю значнасць на летняй сесіі, якая адкрылася 6 чэрвеня ў Жэневе. Беларусь, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Бурундзі. FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) і яе сяброўскія арганізацыі агучылі свае прыярытэты на 35-й сесіі Савета.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) запрашае выпускнікоў 2017 года не залежна ад формы навучання прыняць удзел у апытанні ў межах маніторынгу сітуацыі з размеркаванне
- Катэгорыя: Вясна
Адміністратыўна арыштаваныя ўдзельнікі сакавіцкіх акцый пратэсту пачалі атрымліваць адказы на свае скаргі, датычныя ўмоваў утрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ў ІЧУ Жодзіна.