Андрэй і Паліна Шарэнды. Фота Радыё Свабода. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Уладзімір Гундар. Фота Радыё Рацыя. 15 чэрвеня 2017 года баранавіцкія актывісты “Руху за Свабоду” Ўладзімір Гундар і Юры Казакевіч звярнуліся у КПЧ са скаргай-паведамленнем на незаконныя дзеянні баранавіцкай міліцыі і суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, якія прыцягнулі іх да адміністратыўнай адказнасці па ч.3 арт. 23.34 КаАП за тое, што яны збіралі подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гістарычнай каштоўнасці.

Зміцер Паліенка. Бацька палітвязня Зміцера Паліенкі, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2, распавёў сайту palitviazni.info пра ўмовы ўтрымання сына.

Мінск, 16 чэрвеня. Следчы камітэт Беларусі прыняў да вытворчасці крымінальную справу аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, распачатую Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч.

Ілля Валавік, Вадзім Бойка, Філіп Іваноў 16 чэрвеня ў Мінскім градскім судзе разгледжана апеляцыйная скарга па выракам для фігурантаў так званай "справы антыфашыстаў".

Сяргей Кунцэвіч. Фота ПЦ "Вясна". Сьледчы камітэт накіраваў у КДБ для «арганізацыі разгляду» заяву Сяргея Кунцэвіча, якая 7 чэрвеня паступіла ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Уладзімір Лапцэвіч Па словах Уладзіміра Лапцэвіча, ён мусіў быў 15 чэрвеня наведацца ў міліцыю як асоба, у адносінах да якой вядзецца адмінпрацэс.Па інфармацыі mspring.online, яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 22.9 КоАП РБ і хочуць прыцягнуць за незаконны выраб прадукцыі СМІ для замежнай прэсы.

Васіль Бераснёў. Фота: Радыё Рацыя. "Віцебская Вясна" працягвае знаёміць з умовамі адбыцьця пакараньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці. Пра тое, як сядзелася ў Воршы, нам распавёў Васіль Берасьнёў, праваабаронца, сябра БХК.

Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч 12 чэрвеня адбылося першае паседжання па справе былога студэнта гістфаку БДУ, старшыні Моладзі БНФ Юрася Лукашэвіча супраць універсітэту. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне. На думку Лукашэвіча, падставай для адлічэння стала ягоная грамадска-палітычная дзейнасць.

Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru Паліцыя Чачні спыніла крымінальную справу супраць спартсмэна Мурада Амрыева.  Яго падазравалі ў выкарыстаньні падробленага пашпарта, - піша Радыё Свабода.