Пад час сходу Сацыяльна-хрысьціянскага руху Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд саскаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі нанерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.

Кацярына Андрэева. Фота: Белсат. Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце адразу два адміністратыўных пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня і святкаванне Дня дэсантніка 29 ліпеня. Карэспандэнтку вінавацяць у «парушэннi заканадаўства аб СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КоАП) у выглядзе супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі МЗС.

Зміцер Крэмянецкі. Фота: svaboda.org Генеральная пракуратура разгледзела зварот актывіста "Маладога фронту" Дзмітрыя Крэмянецкага аб кампенсацыі маёмаснага і маральнага ўрону за ўтрыманне яго пад вартай па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org Нягледзячы на аднолькавыя абвінавачваньні паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»), лідэра прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча абмежавалі падпіскай аб нявыезьдзе, а бухгальтар Ігар Комлік утрымліваецца пад вартай, піша Радыё "Свабода".

Святлана Алексіевіч 12 жніўня ў Гомелі праходзіла сустрэча Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з зацікаўленымі грамадзянамі, паведамляе Гомельская вясна.

Генадзь Фядыніч Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўленае абвінавачванне ў нясплаце падаткаў. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Мікалай Статкевіч. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, яшчэ 9 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча за ўдзел мірнай акцыі пратэсту 3 ліпеня.

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Пракуратура Дзяржынскага раёна разглядзела зварот Сяргея Ткачэнкі, ў якім ён хадайнічаў пра адмену пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення яму цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі РАУС пры затрыманні 9 траўня 2017 года.

Як паведамляе Радыё "Свабода", Эдуард Пальчыс даведаўся пра штраф ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў яму 11 жніўня раніцай.

На прыканцы чэрвеня актывіст “Маладога фронта” Арцём Леўчанка накіраваў заяву ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі аб кампенсацыі шкоды за ўтрыманне яго пад вартай.