- Катэгорыя: Вясна
Палітэмігранту Юрыю Рубцову нямецкія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак, паведамляе Еўрарадыё. Пра гэта актывіст напісаў у сваім акаўнце на Фэйсбуку. У каментарах Рубцоў дадаў, што хутчэй за ўсё вернецца дадому.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўніцтва Гомельскай абласной бібліятэкі адмяніла сустрэчу Святланы Алексіевіч з жыхарамі Гомеля, паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Анатоль Бароўскі.
- Катэгорыя: Вясна
Малады паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч напісаў верш “За Катынь!” і з дапамогай сяброў запісаў свой відэавыступ на Кабыляцкай гары – месцы масавых расстрэлаў у Воршы ў часы СССР. Галоўны лейтматыў ягонага паэтычнага твора - сталінскія расстрэлы.
- Катэгорыя: Вясна
Валантэрская служба “Вясны” запрашае на прагляд фільму «12 раз'юшаных мужчын» з далейшай дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання. Кінапрагляд адбудзецца 2 чэрвеня ў Гомелі ў Цэнтры Беларускай Мовы (вул. Кірава, 3, к. 1-8).
- Катэгорыя: Вясна
Тэму парушэння акадэмічных свабод у Беларусі абмеркавалі праваабаронцы і актывісты студэнцкага руху з Беларусі і Украіны 31 траўня ў Кіеве.
Улады Беларусі ў чарговы раз выкарыстоўваюць дыфамацыйныя артыкулы для пераследу актывістаў Дакумент
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк пераведзена са статуса сведкі ў статус падазраванай па справе вывешанага ў Берасці банера з надпісам: “Лукашенко, ты у...д! Хватит грабить наш народ!”. Крымінальную справу справу за абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт 368 КК) узбудзіў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта РБ.
- Катэгорыя: Вясна
Зьмітра Новіка зноў перавялі ў СІЗА КДБ, паведаміла Радыё Свабода грамадзкая прадстаўніца сем’яў затрыманых у справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Ніна Шыдлоўская.
- Катэгорыя: Вясна
Урачыстае адкрыццё выставы "Я і мае правы" адбылося 31 траўня ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці, які адзначаецца 1 чэрвеня. Арганізаваць незвычайную і цікавую выставу дапамаглі мясцовыя прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Навіну пра ўзнагароджаньне міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча граматай Нацыянальнага сходу за дзейнасьць ва «ўмацаваньні правоў і свабодаў грамадзян» пракамэнтаваў Радыё "Свабода" старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.
- Катэгорыя: Вясна
30 траўня каля 10-ай гадзіны вечара супрацоўнікамі міліцыі РАУС Першамайскага раёна Віцебска быў затрыманы праваабаронца Павел Левінаў. Пра гэта паведаміў яго брат Андрэй Левінаў.