Павел Сапелка Сайт Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь паведамляе, што 21 чэрвеня КС прыняў рашэнне «Аб забеспячэнні правы на бесперашкодную і своечасовую юрыдычную дапамогу ў крымінальным працэсе».

Гематомы на целе пацярпелага жыхара Фаніпаля. Жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка 10 траўня звярнуўся з заявай у Дзяржынскі РАУС на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія пры затрыманні моцна яго збілі, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні, пры гэтым парвалі куртку. Падставай для звароту паслужыла жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з ім супрацоўніка міліцыі Я. Бязверхага.

Сяргей Стрыбульскі Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Ён адпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.

26 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”, аднім з арганізатараў якой выступіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі студэнцкіх і праваабарончых арганізацый абмяркоўвалі магчымыя шляхі спынення рэпрэсій з боку адміністрацый беларускіх ВНУ супраць студэнтаў за іх грамадскую дзейнасць.

Аляксей Лойка Назіральніку ПЦ "Вясна" Аляксею Лойка, збітаму пры налёце на офіс праваабарончай арганізацыі 25 сакавіка 2017 года, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзіма Левана яшчэ ў сакавіку, спыненая.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага патэлефанаваў судовы выканаўца і заявіў, што ў яго не аплачана два штрафы на агульную суму каля 2000 рублёў. Пра гэта паведамляе прэсавая службва БХД.

Алан Сміт у судзе. Фота: "Віцебская Вясна". У Глыбокім завяршаецца судовы разбор справы пра незаконную міграцыю. Кожны з падсудных, англічанін Алан Сьміт і двое грамадзян Беларусі, прамовіў сваё апошняе слова. Перад тым пракурор запатрабаваў для брытанскага падданага 6 гадоў зьняволеньня, для беларускіх грамадзян – па 5 гадоў. Судзьдзя абвясьціў перапынак да 10-й раніцы 29 чэрвеня.

Міраслаў Лазоўскі (фота Радыё "Свабода") Фігурант крымінальнай справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання» Міраслаў Лазоўскі пераведзены зь СІЗА КДБ ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, паведаміла прадстаўніца сем’яў затрыманых Ніна Шыдлоўская.

Налепкі пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук міліцыі ў Светлагорску Маці загінулага ў Светлагорскім ІЧУ адміністратыўна арыштаванага Аляксандра Акуліча паведаміла праваабаронцам “Вясны”, што індывідуальны зварот па парушэнне правоў яе сына быў зарэгістраваны 12 чэрвеня ў Камітэце па правах чалавека ААН за нумарам 2987/2017.