- Катэгорыя: Вясна
Апошні даклад, падрыхтаваны Майна Кіяі ў якасці спецдакладчыка па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыі, на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у чэрвені будзе прадстаўляць яго пераемніца Аналіза Чампі (Італія). Даклад прысвечаны ролі грамадзянскай супольнасці ў змене грамадства да лепшага.
- Катэгорыя: Вясна
Фактамі жорсткіх і прыніжаючых годнасць відаў абыходжання з адміністрацыйна арыштаванымі ў апошні час нікога ў Беларусі не здзівіш. Асабліва пасля масавых сакавіцкіх акцый пратэсту, калі іх удзельнікаў каралі арыштамі і змяшчалі ў ізалятары часовага ўтрымання і цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Інфармацыя арыштаваных аб умовах утрымання была пакладзеная ў аснову “Аналітычнага агляду па ўмовах утрымання адміністрацыйна арыштаваных за мірныя акцыі ў сакавіку 2017 года” ў Мінску".
- Катэгорыя: Вясна
Адзін з затрыманых Па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, мянчук Віктар Мароз, даслаў паштоўку супрацоўніцы Свабоды. Зваротны адрас — СІЗА № 1, Валадарскага, 2-88.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Гародні 30 траўня вынес пастанову па справе Сяргея і Вольгі Верамеенкаў, якіх звінавацілі у правядзенні пікетавання, якое выявілася ў дэманстрацыі бела-чырвона-белага сцяга ў сацыяльных сетках. Адміністратыўную справу па арт 23.34 КаАП разглядаў суддзя Руслан Гурын.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк пераведзена са статуса сведкі ў статус падазраванай па справе вывешанага ў Берасці банера з надпісам: “Лукашенко, ты урод! Хватит грабить наш народ!”. Крымінальную справу справу за абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт 368 КК) узбудзіў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта РБ.
- Катэгорыя: Вясна
На мінулым тыдні пахавалі былога вязьня-пажыцьцёвіка Аляксандра Буд-Гусаіма з Салігорску. Яму ішоў 59-ы год. На ўсёй поставецкай прасторы ён быў на волі адзіным сьведкам таго, што ўяўляе сабой такая выключная мера крымінальнага пакараньня, як пажыцьцёвае зьняволеньне (ПЗ).
- Катэгорыя: Вясна
Падчас Тыдня даступнасці, які праходзіў у Беларусі з 15 па 25 траўня, у розных гарадах краіны адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю. На круглых сталах, форумах, канферэнцыях прадстаўнікі некамерцыйнага сектару, бізнесу і дзяржаўных органаў разам абмяркоўвалі праблемы людзей з інваліднасцю і шукалі шляхі выкаранення дыскрымінацыі па гэтай прыкмеце.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Гомеля адмовіў Уладзіміру Кацору, Андрэю Макараву, Віктару Рубцову, Дзмітрыю Сабураву, Андрэю Толчыну і Арцёму Шапараву у разглядзе калектыўнай скаргі на ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.
- Катэгорыя: Вясна
У Вярхоўным судзе Беларусі прызначаная дата разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Нароўлі Аляксея Міхалені.
- Катэгорыя: Вясна
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў за раўнапраўе беларускай і рускай моваў у заканадаўчых актах. Сабрана больш за 1000 подпісаў. Застаецца яшчэ тыдзень, каб падпісацца пад анлайн-петыцыяй.