Кіраўніку прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзю Фядынічу прад'яўленае абвінавачванне ў нясплаце падаткаў. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
"Кіраўніку Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзю Фядынічу прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Расследаванне справы працягваецца", - удакладніла Юлія Ганчарова.
10 жніўня аналагічнае абвінавачванне было прад'яўлена галоўнаму бухгалтару РЭП Ігару Комліку.
У гэты ж дзень з сумеснай заявай выступілі Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зняць усе абвінавачванні з Ігара Комліка і спыніць крымінальны пераслед лідараў прафсаюзных арганізацый за іх мірную дзейнасць.
Акрамя таго, праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.
У падтымку прафсаюзных лідараў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
Крыніца: Генадзю Федынічу прад'явілі абвінавачванні ў нясплаце падаткаў