- Катэгорыя: Вясна
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Як распавёў Ілля Сянько, 28 сакавіка ён стэлефанаваўся з сябрам і дамовіўся на сустрэчу каля гандлёвага цэнтра. Праз пару хвілін пасля сустрэчы, да хлопцаў падыйшоў супрацоўнік КДБ Мікалай Безік і ўручыў хлопцу павестку пад подпіс. Цікава, што 26 сакавіка адбыўся суд, дзе Іллю Сянько прызналі вінаватыў у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэнні (арт. 23.4 КаАП) за тое, што ён не з’явіўся на “прафілактычныю размову” у КДБ, і асудзілі да штрафу ў 20 базавых велічынь. На паседжанні актывіст заявіў хадайніцтва аб выкліку ў якасці сведкі гэтага самага Мікалая Безіка, аднак, хадайніцтва не было задаволена, таму што нібыта супрацоўнік КДБ знаходзіўся ў адпачынку аж да 24 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.
- Катэгорыя: Вясна
“Несанкцыянаваныя мітынгі разганяць”, – загадаў Аляксандр Лукашэнка міністру ўнутраных справаў, маўляў, “бардак пачынаецца з гэтага”, — цытуе Лукашэнку яго прэсавая служба. Такую стратэгію выбралі ўлады і гэта яны прадэманстравалі падчас Дня Волі 25 сакавіка, калі затрымлівалі людзей, што выйшлі на плошчу Якуба Коласа. Там планавалася недазволеная ўладамі акцыя апазіцыі, – каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч у інтэрвью Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Паэт і палітык Уладзімр Някляеў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё затрыманне, утрыманне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і адміністрацыйны арышт у “растэрміноўку”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёну Мінска пачаў 27 сакавіка разгляд калектыўнай скаргі чатырох фігурантаў «справы аб масавых беспарадках» да Мінфіна аб кампенсацыі імаральнай шкоды, нанесенай ім незаконным затрыманнем ці ўтрыманнем пад вартай працяглы час. Гэта было першае паседжанне па справе, падчас якога суд выслухаў абодва бакі. Наступнае судовае паседжанне прыўначанае на 3 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
27 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі былога фігуранта справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага. Ён скардзіўся на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які прысудзіў яго да аднаго года “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона. Па яго меркаванні, такое пакарання занадта жорсткае і неадэкватнае ўчынку, і таму яго неабходно было змягчыць.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 26 сакавіка ў судзе Савецкага раёна г. Мінска чакаўся судовы разгляд адміністрацыйных спраў валанцёраў-назіральнікаў РПО "БХК" і ПЦ "Вясна", якія збіраліся ажыццяўляць грамадскі кантроль мірнага сходу на пл. Якуба Коласа. На 5 з 8 затрыманых былі складзены пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
- Катэгорыя: Вясна
Кааліцыя з больш чым сямідзесяці арганізацый грамадзянскай супольнасці прапануе захады па актывізацыі і паляпшэнні працэсу выбару новага Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.