Каля помніка Леніна ў цэнтры Оршы раніцай 14 траўня прайшоў адзіночны пікет "Па 500 тут няма", паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

Загадзя пра гэтую акцыю нічога не паведамлялася. Ды і хто стаў яе адзіным удзельнікам таксама пакуль не вядома. Фотаздымкі на адрас сайту orsha.eu даслалі мінакі, супрацоўнікі інтэрнэт-выдання змаглі паспець толькі на момант затрымання.

Усяго невядомы хлопец змог прастаяць каля помніка каля 15 хвілін з 10 гадзін раніцы ў панядзелак. Ён устанавіў на помнік самаробную таблічку "По 500 тут нет" і проста стаяў побач чытаючы кнігу. Зразумела, што надпіс на таблічцы тычыцца абяцаных ўжо даўно заробкаў па 500 даляраў.

Крыніца: Аршанца затрымалі за адзіночны пікет