Віталь Скрыль і Уладзімер Лунёў. Фота Змітра Міраша Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў віцяблян Віталя Скрыля і Уладзіміра Лунёва штрафамі ў памеры 24 базавых велічынь, прызнаўшы іх вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ), паведамляе "Віцебская Вясна".

Генадзь Фядыніч. Фота: "Гомельская Вясна". Актывісты прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Мазыры, Жлобіне, Калінкавічах, Рэчыцы, Добрушы і Гомелі падалі 22 лютага заяўкі аб правядзенні ў дзень Канстытуцыі 15 сакавіка серыі пікетаў, на якіх плануюць пратэставаць супраць ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнага прафсаюзу, супраць выкарыстання крымінальнай справы для запалохвання яго членаў з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед прафсаюзных лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info Былы кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч пад час сваёй перадвыбарчай агітацыі сутыкнуўся з праявамі палітычнага цэнзуравання ягонага выступу з боку кіраўніцтва радыёстанцыі “Мінская хваля”.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Відэаблогер з Брэста Сяргей Пятрухін 22 лютага быў выкліканы ў гарадскую пракуратуру, а яго калега Аляксандр Кабанаў напярэдадні наведаў пракуратуру Бярозаўскага раёна.

Набіл Раджаб Выбітны Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб у сераду быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за мірнае выказвання свайго меркавання ў інтэрнэце, паведамляе Amnesty International.

Юры Мяцельскі У судзе Слуцкага раёна 22 лютага суддзя Аляксандр Тарасюк разглядзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да валанцёра ПЦ “Вясна” Юрыя Мяцельскага. Хлопца вінавацілі ў “дробным хуліганстве” (арт. 17.1 КаАП”) – нібыта ён брудна лаяўся ў грамадскім месцы.

22 лютага пасля трох гадоў высылкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова ўехала ў Беларусь. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэсбуку кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі

22 лютага міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прадставіла штогадовы даклад за 2017/2018 гады «Правы чалавека ў сучасным свеце», у якім прааналізаваны сітуацыі з правамі чалавека ў 159 краінах свету, у тым ліку Беларусі.

17 лютага 2018 гадоў у горадзе Менску праходзіў пікет у падтрымку адмены крымінальнага пакарання за захоўванне кантраляваных рэчываў у малых колькасцях.

Фота: virtualbrest.by Берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць у міліцыю. Як паведаміў бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў, 20 лютага ў Бярозе ўчастковы інспектар міліцыі ўручыў яму позву з загадам з’явіцца 23 лютага ў 10.00 у Пінскі гарадскі аддзел унутраных спраў у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйнай працэс. Пра гэта паведамляе БелаПАН.