Рашэнне аб выдаленні назіральнікаў У Магілёўскай сярэдняй школе № 17 ўчастковыя камісіі №153 і 154 выдалілі назіральнікаў ад АГП Уладзіміра Грышанава і Аляксандра Царука за вядзенне відэаздымкі на ўчастку і размяшчэнне яе ў сацыяльных сетках.

Сяргей Калякін. Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін звярнуўся са скаргамі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і ЦВК па прычыне фальсіфікацыі яўкі выбаршчыкаў на выбарчым участку  №11 г. Рагачова і спробах запалохаць сябраў камісіі ад партыі.

Ч. 1 арт. 13 Выбарчага кодэксу замацоўвае, што выбары адбываюцца адкрыта і галосна. 17 студзеня назіральнік з Берасця Уладзімір Вялічкін звярнуўся да сакратара УВК 75 Алы Дзмітрук з просьбай прадаставіць яму пратаколы аб датэрміновым галасаванні.

Тры пратаколы (замест 1-го выніковага за 1-н дзень) за 15.02.2018 з памылковымі лічбамі ў графе прагаласаваўшых. Фота Аляксея Лапіцкага. Незалежны назіральнік ў Жодзіна Аляксей Лапіцкі сведчыць пра парушэнні  нормаў Выбарчага кодэксу пры складанні штодзённых пратаколаў датэрміновага галасавання, якія павінны адлюстроўваць рэальную яўку за кожны дзень датэрміновага галасавання, а не выстаўляць кожны дзень сумарныя лічбы - з нарастаючым вынікам.

Выбарчы ўчастак №37 у Мінску. Назіральніца Наталля Сацункевіч, якая вяла назіранне пад час датэрміновага галасавання на участку  №37 у Маскоўскім раёне Мінска заўважыла, што камісія няправільна афармляе пратаколы датэрміновага галасавання, чым парушае арт. 53 Выбарчага кодэкса.

Мітынг у Мінску 17 лютага 2017 года. Год таму хваля народнага гневу па ўсёй Беларусі супраць Дэкрэта "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства"змусіла ўлады пайсці на саступкі і адмяніць яго. Першы марш пратэсту прайшоў у Мінску 17 лютага, на яго выйшлі некалькі тысяч абураных беларусаў, а 9 сакавіка прэзідэнт заявіў аб прыпыненні дзеяння дэкрэта. Вясна 2017 выдалася не толькі трывожнай, але шмат у чым пераможнай. Як гэта было, згадваем разам.                     

Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца “Студэнцкая вёска”, склала 96,4%. Пра выніковую лічбу датэрмінова прагаласаваўшых паведаміў наш назіральнік Зміцер Салаўёў. Участак №35 Дзяржынскай выбарчай акругі №23 знаходзіцца ў інтэрнаце №11 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.    

Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына настойвае на тым, што адміністрацыі вну “заклікаюць” студэнтаў да датэрміновага галасаванне, што не з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Тым часам самі студэнты паведамляюць пра шэраг пагрозлівых мераў, якія ўжываюцца да іх падчас выбараў.  

Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У Наваполацку працоўныя заводаў "Нафтан" і "Палімір" адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" у 16 лютага працавалі толькі да абеду, бо ў другой палове дня ім пад пагрозай звальнення было загадана прагаласаваць датэрмінова. Як паведамілі нашаму назіральніку Алегу Пашкевічу працоўныя завода “Нафтан”, кіраўніцтва паставіла іх перад фактам: паколькі на галасаванне ім адведзены працоўны час, то калі хтосьці з іх не прагаласуе, гэты факт будзе лічыцца прагулам.