Дзесятага траўня ў Бабруйску ў прасторы “1387” адчынілася выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. На прэзентацыі таксама адбылася сустрэча з былымі палітвязнямі Беларусі Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам. Падчас мерапрыемства бабруйчане мелі магчымасць задаць пытанні былым палітвязням, паслухаць цікавыя гісторыі, якія абдываліся з імі, у тым ліку, і ў Бабруйскай калоніі. Акрамя таго, Алесь Бяляцкі распавёў пра сваю кнігу "Халоднае крыло Радзімы",  якую наведвальнікі выставы змаглі атрымаць у падарунак.

Былыя палітвязні Беларусі Алесь Бяляцкі, Славамір Адамовіч і Яўген Васьковіч
Былыя палітвязні Беларусі Алесь Бяляцкі, Славамір Адамовіч і Яўген Васьковіч

Падчас сустрэчы Яўген Васьковіч перадаў укладальніцы выставы і прадстаўніцы Цэнтра даследванняў грамадзянскай супольнасці Паліне Сцепаненка лісты і паштоўкі, якія атрымліваў падчас зняволення.

_mg_4836.jpg
Паліна Сцепаненка і Яўген Васьковіч

Паліна Сцепаненка, каментуючы прэзентацыю выставы ў Бабруйску, адзначае:

“Гэта наш першы вопыт сістэматызацыі, архівізацыі лістоў палітвязняў Беларусі. За 22 гады ў людзей сабралася іх шмат, але падчас працы высвятлілася, што іх хутчэй трэба збіраць, таму што яны губляюцца. Нават цяпер былыя палітвязні іх доўга шукалі, бо многія проста пакінулі іх ў калоніі. Толькі Алесь Бяляцкі рабіў спецыяльныя пасылкі і дасылаў іх дахаты.

Мы зрабілі 11 стэндаў, у якіх ёсць свая сістэма: ад першага палітвязня Славаміра Адамовіча да цяперашніх палітвязняў Зміцера Паліенкі і Міхаіла Жамчужнага. Акрамя таго, пры падрыхтоўцы выставы мы паставілі задачу сістэматызаваць палітвязняў па розных правах (напрыклад, свабода слова – Мікалай Маркевіч і Павал Мажэйка). Гэта такія справы, якія адлюстроўваюць увесь спектр парушэння правоў чалавека за гэтыя 22 гады.

Мы будзем працягваць ездіць з выставай па гарадах і папаўняць яе. Як, напрыклад, у Бабруйску мы папоўнілі яе за кошт лістоў Яўгена Васьковіча.

Мэта выставы – расказваць людзям пра тое, што палітвязні ў Беларусі былі і ёсць, і што такая перапіска існавала. І каб людзі пра гэта не забывалі”.

Падчас выступу Яўгена Васьковіча
Падчас выступу Яўгена Васьковіча

На стэндах выставы бабручайне могуць азнаёміцца з лістамі палітычных вязняў з-за кратаў, лістамі ў падтрымку палітвязняў, а таксама матэрыяламі бюлюценя ПЦ “Вясна” і архіўнымі фотаздымкамі.

"Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанамАдкрыццё выставы ў Бабруйску "Лісты палітвязняў"

Крыніца: "Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам Фота