У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Першае паседжанне адбылося 7 траўня.
Як паведамлялася раней, у Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі трох актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.
Іх звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На Дзмітрыя Андрасюка складзены пратакол па частцы 1-ай артыкула, а на блогераў па частцы 3-яй.
Суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб пакаранні штрафам Дзмітрыя Андрасюка ў памеры 20 базавых велічынь. Адміністрацыйную справу Аляксандра Кабанава разглядае суддзя Аляксандр Семянчук, а Пятрухіна судзіць Станіслаў Каліна.