Наталля Стрэльчанка. Фота з сайта ucpb.org 30 сакавіка ў судзе Дубровенскага раёна прадоўжыўся суд над затрыманай 25 сакавіка Наталляй Стрэльчанка. Раніцай, калі яна выходзіла з дому і збіралася паехаць у Мінск на дазволенае святкаванне Дня Волі, яе схапілі супрацоўнікі міліцыі. Пасля затрымання жанчына была дастаўлена ў РАУС. Там яна са згоды міліцыянтаў змагла зрабіць некалькі званкоў, але міліцянтам падалося, што яна фатаграфуе. У яе адабралі тэлефон і склалі пратакол за супраціўленне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

Праваабаронца Алег Мацкевіч Два тыдні таму праваабаронца Алег Мацкевіч падаў заяўку Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку на асабісты прыём. Гэта адбылося пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” як неадпаведнага дзейнаму заканадаўству. У пісьмовым звароце ён адзначыў, што шэраг пытанняў у адказах супрацоўнікаў Генеральнай пракуратуры засталіся без разгляду па сутнасці.

Праваабаронца Алег Мацкевіч Два тыдні таму праваабаронца Алег Мацкевіч падаў заяўку Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку на асабісты прыём. Гэта адбылося пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне” як неадпаведнага дзейнаму заканадаўству. У пісьмовым звароце ён адзначыў, што шэраг пытанняў у адказах супрацоўнікаў Генеральнай пракуратуры засталіся без разгляду па сутнасці.

У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Воршы адбыўся паказ фільма „Убыл по приговору”, прэзентацыя сацыяльнага комікса „Мама, гэта я” і дыскусія па смяротным пакаранні. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау 29 сакавіка адбыўся круглы стол на тэму “Мова варожасці ў кантэксце свабоды слова”, на якім абмяркоўвалі, якая мова варожасці павінна быць забаронена, а што павінна абараняцца як свабода слова, і іншыя актуальныя пытанні. Мерапрыемства арганізавалі ІГ “Журналісты за талерантнасць" сумесна з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Article 19”. У ролі мадэратара мерапрыемства выступіў праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда.

Расцяжка з надпісам Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі  за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20. Cправу разглядаў суддзя Юрый Гарбатоўскі. Ён прызнаў Рамана Галавашку вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Руслан Канавалаў. Фота: "Наша Ніва". Раніцай 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Баранавічах быў прэвентыўна затрыманы актывіст Руслан Канавалаў, які збіраўся прыняць удзел у святочным мітынгу і канцэрце ў Мінску, прысвечаным 100-годдзю БНР.

Расцяжка з надпісам Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Рамана Галавашкі  за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.