Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, да некалькіх чалавек з ліку затрыманых САХРам 30 чэрвеня ў лесе каля Крупак прыходілі супрацоўнікі міліцыі з аглядамі.

Пастанова аб правядзенне аглядаў была санкцыянавана пракурорам па Крупскім раёне яшчэ 5 ліпеня, але толькі увечары 25 ліпеня супрацоўнікі раённых РУУС прыйшлі для правядзенне працэсуальных дзеянняў з мэтай выяўлення па месцы пражывання актывістаў літаратуры экстрымісцкай напраўленнасці.

Задавалі пытанні пра ўдзел у розных рухах, поглядах, наяўнасць экстрэмісцкай літаратуры. Сфатаграфавалі пакоі, склалі пратаколы, у якіх пазначылі, што ніякай забароненай літаратуры не выяўлена. З гэтым і сышлі.

Нагадаем, 30 чэрвеня каля 16 гадзін дня супрацоўнікі САХР і ГУБАЗіК з прымяненням спецсродкаў сарваў нефармальную сустрэчу актывістаў анархічнага руха пад Крупкамі. На працягу шасці гадзінаў маладых людзей трымалі на каленях з рукамі за галавой. Па выніку, супрацоўнікі міліцыі перапісалы дадзеныя ўсіх удзельнікаў, склалі да пратаколы - за зрубленае дрэва і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры, а таксама выпісалі павесткі на допыт у якасці сведкі ў РАУС Крупскага раёна. 

Крыніца: Шэраг аглядаў прайшоў у актывістаў, затрыманых пад Крупкамі