Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Блогера Сяргея Пятрухіна затрымала міліцыя і вязе ў Ленінскі РАУС Брэста. Ёсць ордэр на агляд ягонай кватэры, піша «Беларускі партызан”.

Па словах Аляксандра Кабанава, яго калегу затрымалі ў двары ўласнага дома; відавочна, што за Пятрухіным было ўсталяванае сачэнне.

Нагадаем, 24 ліпеня Пятрухін атрымаў позву ў Брэсцкі міжраённы Следчы камітэт у сувязі з узбуджэнне супраць яго крымінальнай справы за абразу.

Крыніца: У Брэсце затрыманы блогер Сяргей Пятрухін