Калаж з сацыяльных сетак Першае паседжанне па абвінавачванню ЛГБТ-актывісткі Вікі Біран у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) павінна адбыцца ўжо 6 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна. 

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Мікалая Дзядка «Фарбы паралельнага свету» і Алеся Кіркевіча «Сем месяцаў у беларускай турме» адбудзецца 12 чэрвеня ў Мінску. Аўтары возьмуць удзел у мерапрыемстве і распавядуць пра гісторыю і мэту напісання сваіх твораў. 

Фота ілюстрацыйнае. Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні закон «Аб масавых мерапрыемствах» у Рэспубліцы Беларусь, паведамляе Радыё Свабода. 

Кацярына Андрэева. Фота: Белсат. Журналістку «Белсата» затрымалі ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», дзе актывісты пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», піша БАЖ.

Фота Радыё Свабода Па інфармацыі "Гомельскай вясны", суд Гомельскага раёна 4 чэрвеня пакараў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага максімальным штрафам паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП – 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).

Пікет каля рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім". Фота: Радыё Свабода. На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Віка Біран каля будунку МУС Суд Маскоўскага раёна адправіў назад у міліцыю пратакол, які супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі на актывістку Вікторыю Біран, паведамляе TUT.BY.

Мітынг супраць будоўлі завода ў Берасце Фота: tut.by Як паведамляе БелаПАН, улады забаранілі мітынг у сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода, прызначанага на 10 чэрвеня ў цэнтры горада, на плошчы Леніна, з мэтай выказаць пратэст адносна будаўніцтва прадпрыемства, якое ўзводзіцца без уліку меркавання жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна.

Дыскусія на тэму смяротнага пакарання ў Віцебску 5 чэрвеня 2018 гоад. Фота: "Вяцебская Вясна". Гэткага прадстаўнічага візіту паважных замежных гасцей Віцебск, бадай, не зведваў яшчэ ніколі за ўсю сваю 1000-гадовую гісторыю. 5 чэрвеня на сустрэчу з актывістамі грамадзянскай супольнасці, мясцовай адміністрацыяй, медыямі, бізнэс-супольнасцю прыехалі адразу двое высокіх прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу у Беларусі: амбасадарка Вялікай Брытаніі спадарыня Фіёна Гіб і намеснік кіраўніка місіі, дарадца амбасады Італіі спадар Паоло Таніні.

Як паведамляе "Зялёны партал", павесткі ў Заслаўскі аддзел міліцыі атрымалі сем удзельнікаў круглых сталоў і экскурсіі, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Астравецкі шлях». Актывіст кампаніі Дзмітрый Кучук ўдакладніў, штоактывістаў абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.