Вольга Лагвіновіч. Фота: прэс-служба Партыі БНФ Суд Маладзечанскага раёна 11 ліпеня асудзіў актывістку Вольгу Лагвіновіч за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Астравецкі шлях” (арт. 23.34 КаАП), якога на самой справе не было. Пра гэта паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Мікалай Дзядок Анархіст і былы палітвязень Мікалай Дзядок расказаў Праваабрончаму цэнтру “Вясна” падрабязнасці свайго затрымання раніцай 12 ліпеня, хто і ў чым яго абвінаваціў і што ён збіраецца рабіць далей.

Пасведчанне Міхаіла Грамыкі. Фота Ганны Шапуцька з Facebook Супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка 30 чэрвеня падтрымаў абаронцаў Курапатаў і неўзабаве быў звольнены, паведамляе "Новы час". Потым асуджаны на суткі, якія цяпер адбывае ў ЦІП на Акрэсціна, дзе да гэтага працаваў.

Мікалай Дзядок Праваабаронцам стала вядома, што затрымалі Мікалая Дзядка па арт. 17.10 (Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі). Яго судзяць у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска.

Берасцейскі суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь зборшчыкаў подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна, паведамляе "Берасцейская Вясна". Берасцейскія грамадскія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў. 24 чэрвеня Дзмітрый Бекалюк збіраў подпісы за адстаўку кіраўніцтва вобласці, горада і раёна на прыступках Брэсцкага цэнтральнага рынка. Грамадcкі актывіст Алег Ярмоленка збіраў подпісы на паблізкай вуліцы. Неўзабаве з'явіліся людзі ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.

Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце канцэпцыю закону "Аб папярэджанні гвалту ў сям’і". Яе накіравалі на разгляд у Савет міністраў.

“Вясна” схадзіла ў госці да вядомай абаронцы правоў журналістаў Жанны Літвіной, каб даведацца, як яна прыйшла да праваабароны. Пра што не маўчалі ў першых незалежных радыё? Калі адбыўся раскол журналістаў на дзяржаўных і незалежных? Як грамадства аднеслася да першых хваляў рэпрэсій журналістаў і рэдакцый у незалежнай Беларусі?  Жанна Літвіна

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў Кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў звярнуўся са скаргай ў Вярхоўны суд на рашэнне Віцебскага раённага суда, які абвінаваціў яго ў самавольным пахаванні чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам (арт. 23.43 КаАП). Гэта апошняя судовая інстанцыя, якая можа ўстанавіць невінаватасць актывіста ў здзяйсненні правапарушэння.

Цягам больш за дзясятак гадоў гарадскія ўлады Віцебску забаранялі грамадзянскім і палітычным актывістам праводзіць у горадзе масавыя мерапрыемствы. Забаранялі нават тады, калі актывісты згаджаліся на правядзенне гэтых мерапрыемстваў у месцах, якія адміністрацыі раёнаў вызначылі паводле рашэння №881 ад 10 ліпеня 2009 году. "Віцебская Вясна" распавяла, што гэта за месцы і чаму правядзенне там масавых мерапрыемстваў амаль не мае ніякага сэнсу. Такіх месцаў у горадзе тры: раён цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі парку імя Савецкай арміі (парк “Мазурына”), парк культуры і адпачынку Чыгуначнікаў (цэнтральная сцэна) і парк 30-годдзя УЛКСМ, які знаходзіцца за СДзЮШАР “Камсамолец” (на скрыжаванні прысадаў).

На 38-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 6 ліпеня адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".