- Катэгорыя: Вясна
Стала вядомая дата разгляду скаргі прэс-сакратара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай на рашэнне міліцыі аб яе высылцы з Беларусі. Як паведамляе "Еўрарадыё", суд прызначаны на 16-ю гадзіну 18 снежня. Скаргу разгледзіць суд Маскоўскага раёна Мінска (праспект Газеты "Праўда", 27, кабінет 230), напісала на сваёй старонцы ў Facebook Красуліна.
- Катэгорыя: Вясна
У многіх гарадах Беларусі 10 снежня прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня правоў чалавека, які сёлета праходзіць пад знакам 70 гадавіны прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досведу, 10 сьнежня атрымалі Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Мікалайчык, піша "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай праваабарончай прэміі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося на новай асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў".
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнарождны дзень правоў чалавека старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесь Абрамовіч і кіраўнік Барысаўскага аддзялення партыі БСДП Сяргей Падзолка выйшлі да Палаца Рэспублікі з плакатамі “Улада парушае нашыя правы” і “Невыкананне правоў чалавека вядзе да рабства. Свабоду СМІ! Свабоду журналістам!”
- Катэгорыя: Вясна
Сябр ПЦ "Вясна" з Магілёва Алесь Буракоў атрымаў адказ на сваю заяву з нагоды правядзення праверкі ў рамках КПК з мэтай высвятлення неабходнасці ўзбуджэння ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 193 заўв. 1 Крымінальнага кодэкса - «Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці».
- Катэгорыя: Вясна
10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Такая дата выбраная невыпадкова: у гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла першы ўнівэрсальны міжнародны акт па правох чалавека – Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Каб публічна адзначыць 70-гадовы юбілей дэклярацыі, праваабаронцы Віцебску хацелі зладзіць пікет.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.