Марына Золатава з адвакаткай у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнага рэдактара TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.

У першы дзень было агучанае абвінавачванне, дапытаныя прадстаўнікі тэлеграфнага агенцтва БеЛТА. У другі дзень пачалі суд пачаў вывучаць пісьмовыя доказы справы. 

Падрабязна пра першы дзень судовага паседжанняСуд над Марынай Золатавай: дзень першы

Падрабязна пра другі дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень другі

Трэці дзень пачаўся з допыта сведкі Людмілы Чэкінай, генеральнай дырэктаркі TUT.BY. Суд і прысутныя даведаліся ад яе гісторыю стварэння “тут.бай-медыя”, місію, першапачатковыя мэты арганізацыі. Падрабязна распавядае, чым займаюцца яе намеснікі.

Сведка пералічыла абавязкі Марыны Золатавай, з якіх стала вядома, што даваць прамыя распараджэнні супрацоўнікам мастацка-рэдакцыйнага аддзелу яна НЕ МОЖА.

Крыніца: Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці Дапоўнена