Аляксандр Асіповіч. Фота: people.onliner.by На выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску 9 студзеня будзе агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго вінавацяць ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах.  Справу разглядае суддзя Міхаіл Мельнікаў.

Барыс Бухель. Фота: mspring.online Упраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама зачапілі выказванні праваабаронцы Барыса Бухеля аб парушэнні правоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Аляксандр Асіповіч Як паведамляе TUT.BY, у Бабруйску ў судзе праходзяць спрэчкі бакоў па справе аб падвойным забойстве: 20 ліпеня 2018 гадоў ў ваннай кватэры знайшлі целы двух дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. 8 студзеня пракурор запрасіла для абвінавачанага - 36-гадовага непрацуючага Аляксандра Асіповіча - вышэйшую меру пакарання.

Брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 (Артыкул 19) занепакоеная нядаўна прынятай пастановай беларускага ўрада, якая сур'ёзна абмяжоўвае правы Інтэрнэт-карыстальнікаў на ананімнасць: з 1 снежня 2018 года наведвальнікі сайтаў павінны пацвярджаць асобу перад публікацыяй паведамленняў. У прыватнасці, уладальнікі сайтаў абавязаныя ствараць сістэмы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Пастанова рэкамендуе выкарыстоўваць актывацыю праз СМС паведамленні. Пры гэтым, SIM-карту ў Беларусі можна набыць толькі пацвердзіўшы сваю асобу, напрыклад, пры дапамозе пашпарта.

Удзельнік «Астравецкага шляху» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, актывіст Валерый Бычкоўскі 26 кастрычніка даведаўся аб тым, што аддзел прымусовага выканання Кастрычніцкага раёна Мінска пачынае спагнанне сумы нясплочанага штрафу з ягонага заработку. З пастановы аб спагнанні прымусовага збору ён даведаўся, што штраф у памеры 490 рублёў быў прысуджаны згодна з пастановай суда Кастрычніцкага раёна г.Мінска ад 20 ліпеня 2018 г. Бычкоўскага, як высветлілася потым, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - акцыі «Астравецкі шлях», якая адбылася ў Заслаўі яшчэ 26 траўня.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Блогер і стваральнік папулярнай суполкі ў сацыяльных сетках "Рудабельская паказуха" з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека (Жэнева). Як паведамляе "Гомельская Вясна", унутры краіны ён не знайшоў абароны сваіх правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Лідэр незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч пасля ўступлення ў сілу прысуду вымушаны быў пакінуць пасаду старшыні незалежнага прафсаюзу РЭП, бо ў адпаведнасці з прысудам на працягу пяці гадоў ён не можа займаць кіруючыя пасады. Цяпер ён у прафсаюзе саветнік-кансультант. 4 студзеня 2019 года ў дачыненні да Генадзя Фядыніча Цэнтральны РАУС устанавіў рэжым "хатняй хіміі". Другога фігуранта "справы прафсаюза РЭП" Ігара Комліка азнаёмілі з умовамі адбыцця абмежавання волі яшчэ 19 снежня мінулага года. Генадзь Фядыніч у Менгарсудзе. Фота: ПЦ

Ілюстрацыйнае фота з сайта pikabu.ru Разам з актывістамі, якіх 4 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля скульптуры гарадавога ў Мінску, у аддзяленне міліцыі патрапіў вядомы журналіст і пісьменнік Максім Клімковіч. Спачатку ўсіх чатырох затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна, затым адвезлі ў Маскоўскі РУУС, беспадстаўна пратрымаўшы там больш за 4 гадзіны.

Калаж з фота sputnik.by, domdruku.by Штогод у падпісны перыяд жыхары Беларусі сутыкаюцца з адвечнай праблемай — прымусовай падпіскай на дзяржаўныя газеты. Прычым, падобныя факты фіксуюцца па ўсёй краіне. Калі набраць у пошуку “прымушаюць падпісвацца на газеты ў Беларусі”, то гугл выдае каля 211 тысячаў запытаў.

Скульптура гарадавога ў Мінску. Фота onliner.by У Мінску каля скульптуры гарадавога чацвёртага студзеня затрыманы актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і Максім Клімовіч.