Анатоль Мышкевіч. Фота: Радыё Рацыя. 14 базавых адзінак адміністрацыйнага штрафу прысудзіў суддзя Юры Біч гарадзенцу Анатолю Мышкевічу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Крыжы ў Курапатах. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіст Валер Рабцаў атрымаў пастанову аб накладанні на яго штрафу за ўстаноўку крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.

Генадзь Фядыніч на судзе Праваабаронцы "Вясны", правёўшы маніторынг усіх судовых працэсаў па «справе прафсаюза РЭП», упэўненыя, што пераслед лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца міжнародная і беларуская праваабарончая супольнасць, якая выступае з заявамі адмяніць абвінаваўчы прысуд. Таму што следства і суд паднялі больш пытанняў, чым паставілі кропкі ў гэтай рэзананснай справе.

Святаслаў Барановіч. Фота Tut.by У мінулую пятніца, пятага лістапада, на тэрыторыі папраўчай калоніі №1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.

Мінск, 14 лістапада. Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала партнёраў афіцыйнага Мінска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, адпаведную заяву апублікавана 14 лістапада на сайце арганізацыі. Прадстаўнікі "Рэпарцёраў без межаў" звярнулі ўвагу на тое, што у 2018 годзе ў краіне прысуджана рэкордная колькасць штрафаў - каля ста - беларускім журналістам, якія ў асноўным супрацоўнічаюць з польскім тэлеканалам "Белсат".

Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта і Алег Агееў з Беларускай асацыяцыі журналістаў пракаментавалі заключныя заўвагі Камітэта па правах чалавека ААН па выніках прадастаўлення пятага перыядычнага даклада Беларуссю.

На дзверы офіса Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) 9 лістапада працадаўца ААТ «Полацак-Шкловалакно» павесіў свой замок. Доступ рабочых заводу да дакументаў і абсталявання прафсаюзу цяпер перакрыты. Усе прапановы прафсаюзу аб працягванні дамовы арэнды офіса адміністрацыя заводу адхіляе. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Мікалай Казлоў, Ганна Красуліна, Анатоль Лябедзька падчас прэс-канфэрэнцыі Падчас прэс-канфэрэнцыі 14 лістапада прэс-сакратарка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна паведаміла, што даведалася пра высылку ў Расею 13 лістапада ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну Менску, піша "Радыё Свабода". Там ёй негалосна паведамілі, што рашэнне аб яе дэпартацыі прынятае «на загад зверху».

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка звярнуліся са скаргамі ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда Маскоўскага раёна, які асудзіў іх за публікацыю ў інтэрнэце «экстрэмісцкага» фотаздымку. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.