На заводзе акумулятарных батарэй ООО Айпауэр, які ўжо год як з’яўляецца прычынай хваляванняў на Берасцейшчыне, 20 лютага быў арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ.
На мерапрыемства, як паведамляе "Берасцейская Вясна", былі запрошаныя журналісты дзяржаўных СМІ, а таксама TUT.BY і БелаПАН.
Скарыстаўшыся сітуацыяй, ініцыятыўная група і некалькі неабыякавах грамадзянаў хацелі таксама трапіць на завод, каб задаць свае пытанні. Аднак ім адмовілі ў праходзе, патлумачаўшы, што іх няма ў спісе.
Прадстаўнік службы бяспекі запэўніў людзей, што абсталявання на заводзе новае, а іржа на іх – вынік транспартыроўкі іх у Беларусь на адкрытай платформе.
Аркуш з пытаннямі перадалі некаторым журналістам, каб яны іх задалі ад імя грамадства. З-за непагадзі актывісты вырашылі раз'ехацца, не дачакаўшыся канца прэс-туру.
Крыніца: Берасце: Актывістаў не пусцілі на арганізаваны прадпрыемствам Айпауэр прэс-тур