- Катэгорыя: Вясна
Лідэр незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч пасля ўступлення ў сілу прысуду вымушаны быў пакінуць пасаду старшыні незалежнага прафсаюзу РЭП, бо ў адпаведнасці з прысудам на працягу пяці гадоў ён не можа займаць кіруючыя пасады. Цяпер ён у прафсаюзе саветнік-кансультант. 4 студзеня 2019 года ў дачыненні да Генадзя Фядыніча Цэнтральны РАУС устанавіў рэжым "хатняй хіміі". Другога фігуранта "справы прафсаюза РЭП" Ігара Комліка азнаёмілі з умовамі адбыцця абмежавання волі яшчэ 19 снежня мінулага года.
- Катэгорыя: Вясна
Разам з актывістамі, якіх 4 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля скульптуры гарадавога ў Мінску, у аддзяленне міліцыі патрапіў вядомы журналіст і пісьменнік Максім Клімковіч. Спачатку ўсіх чатырох затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна, затым адвезлі ў Маскоўскі РУУС, беспадстаўна пратрымаўшы там больш за 4 гадзіны.
- Катэгорыя: Вясна
Штогод у падпісны перыяд жыхары Беларусі сутыкаюцца з адвечнай праблемай — прымусовай падпіскай на дзяржаўныя газеты. Прычым, падобныя факты фіксуюцца па ўсёй краіне. Калі набраць у пошуку “прымушаюць падпісвацца на газеты ў Беларусі”, то гугл выдае каля 211 тысячаў запытаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску каля скульптуры гарадавога чацвёртага студзеня затрыманы актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і Максім Клімовіч.
- Катэгорыя: Вясна
Гродзенскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны разгледзела перанакіраваную з Гарадзенскага аблвыканкама заяву праваабаронцы "Вясны" Валянціна Стэфановіча па фактах прыцягнення да прымусовай працы супрацоўнікаў розных прадпрыемстваў для уборкі ўраджаю ў саўгасе «Воранаўскі».
- Катэгорыя: Вясна
У Гарадзенскім абласным судзе 3-га студзеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Ігара Банцара на рашэнне Свіслацкага раённага суда, дзе гарадзенскага актывіста пакаралі 15-цю базавымі велічынямі. Разгляд справы вёў суддзя Андрэй Ліхач.
- Катэгорыя: Вясна
Следчыя патлумачылі лідарам прафсаюза РЭП, чаму да гэтага часу не вярнулі камп’ютарную тэхніку, якую забралі яшчэ ў жніўні 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
30 кастрычніка 2017 г. Алег Мацкевіч сумесна з Алесем Абрамовічам правёў на цэнтральнай плошчы Барысава забаронены ўладай пікет з патрабаваннем пакарання вінаватых у смерці радавога Аляксандра Коржыча. У той жа дзень абодва праваабаронцы былі пакараныя судом Барысаўскага раёну штрафамі ў памеры 30 і 50 базавых велічынь адпаведна за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.
Адміністрацыя прэзідэнта: меркаванне беларусаў па пытанні смяротнага пакарання асабліва не змянілася
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляюць naviny.by, Беларусь «паслядоўна ідзе па шляху абмежавання прымянення» смяротнага пакарання, аднак у краіне не адбылося кардынальных зменаў грамадскай думкі па гэтым пытанні, гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў Адміністрацыі прэзідэнта Рыгора Шлыка ў адказ на калектыўны зварот грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
У Гароднi ў судзе Кастрычнiцкага раёну прайшоў чарговы адмiністрацыйны працэс над актывістам Мiкалаем Салянiкам.