Аюб Ціціеў Увечары 11 сакавіка ў Шалінскім гарадскім судзе з апошнім словам выступіў кіраўнік грозненскага аддзялення ПЦ "Мемарыял" Аюб Ціціеў.

Ён падзякаваў калегам і сябрам за падтрымку, адвакатам - за вялікую праведзеную працу, палітыкам, якія прыязджалі ў Чачню для яго падтрымкі, прэзідэнту Францыі, які гаварыў пра яго справу з прэзідэнтам Расіі, журналістам - за іх працу, і ўсім людзям, якія падпісвалі пэтыцыю у яго падтрымку і пісалі лісты сотнямі.

Аюб Ціціеў папрасіў прабачэння ў сваіх блізкіх за тыя пакуты, якія яны перанеслі з-за яго, і падзякаваў ім за цярпенне і вытрымку.

«Мы былі гатовыя да гэтага. З пакорай і падзякай да Алаха я прыняў гэтае выпрабаванне. Спадзяюся, сям'я і мае чацвёра дзяцей вынесуць гэтыя выпрабаванні, пасланыя Алахам», - сказаў праваабаронца.

Ён адзначыў, што з кожным годам у Расіі ў грамадзян абавязкаў становіцца ўсё больш, правоў ўсё менш. Дзяржаўная дума штампуем законы, а за маленькае парушэнне адпраўляюць за краты.

«Мабыць, мяне ўспрымаюць як шкодніка, бо я прыцягваю ўвагу да парушэнняў правоў чалавека», - падкрэсліў праваабаронца.

Таксама ён распавёў, як прыйшоў у ПЦ "Мемарыял", як узначаліў яго пасля забойства Наталлі Эсцеміравай, як 17 гадоў працаваў у правааброне і мала часу надаваў сям'і. І як 9 студзеня 2018 года быў затрыманы злачынным шляхам.

Калі Аюба Ціціева прывезлі ў Курчалоеўскае АМУС, ён зразумеў, хто стварыў гэта злачынства. У першую чаргу, Дэні Джабраілаў, начальнік крымінальнага вышуку Курчалоеўскага АМУС, а таксама іншыя супрацоўнікі паліцыі, якія пісалі рапарты, падраблялі дакументы і подпісы.

«Не трэба мець юрыдычнага факультэта, каб зразумець абсурднасць гэтага абвінавачання. Пракуроры ж прынеслі гэта абвінавачванне ў суд і восемь месяцаў абмазвалі мяне гэтым брудам», - адзначыў Аюб.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што 15-20 гадоў таму ніхто б не паверыў, што ў Чачні могуць быць такія працэсы.

«У мяне няма ілюзій з нагоды прысуду. Ён, вядома, будзе абвінаваўчы. За апошнія гады ў рэспубліцы не было апраўдальных прысудаў. 0,2% у краіне апраўдальных прысудаў. Гэта сведчыць аб кантролі пракуратуры над судовай сістэмай.

Колькі можна забіваць і саджаць за краты праваабаронцаў? Калі ўлады звернуць увагу?» - задаваўся пытаннем праваабаронца.

Ён таксама папрасіў калегаў з Еўропы прыняць меры, прымяніць санкцыі да ўдзельнікаў фабрыкацыі справы.

«Я мусульманін, нікому не збіраюся гэта даказваць. Усе, хто хлусіў на судзе, не быў заняты выяўленнем ісціны. Мне сорамна, што такія людзі называюць сябе мусульманамі», - сказаў Аюб Ціціеў.

Прысуд будзе абвешчаны 18 сакавіка ў 10:00.

Нагадаем, праваабаронца і кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 года ў Чачні і знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў захоўванні 200 грамаў марыхуаны. Сам ён не прызнае сваёй віны, а яго абарона настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя, а справа супраць яго сфабрыкаваная.

У канцы кастрычніка міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International перадала ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі больш за 169 тысяч подпісаў з розных краін з патрабаваннем адпусціць Аюба Ціціева, а таксама спыніць ціск на праваабаронцаў і забяспечыць справядлівае расследаванне іх спраў.

Судовы разгляд справы пачаўся 19 ліпеня 2018 года. 11 сакавіка 2019 года ў Шалінскім судзе адбыліся спрэчкі бакоў.

Чытайце таксама:

Крыніца: Колькі можна забіваць і саджаць за краты праваабаронцаў? Аюб Ціціеў выступіў з апошнім словам