У блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава зраніцы 7 сакавіка ў доме адбываецца ператрус. Про гэта паведамляе праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін.
Прычыны і падрабязнасці ператрусу пакуль невядомыя, паколькі тэлефон Кабанава зараз недасяжны.
Праваабаронцы спрабуюць высветліць акалічнасці.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96