Сёння ў Прэс-клубе на вул. Веры Харужай мела адбыцца лекцыя ад каманды расійскага альманаха Moloko plus "Прынцыпы працы small media", паведамляе "Новы час". Аднак на ўваходзе ў прэс-клуб наведвальнікаў чакалі людзі ў цывільным.
Як паведамілі НЧ наведвальнікі лекцыі, на ўваходзі ў будынак прэс-клубу стаялі супрацоўнікі Савецкага РУУС, якія перапісвалі дадзеныя ў людзей, якія хацелі трапіць на лекцыю і здымалі іх на відэакамеру.
Двух чалавек затрымалі: гэта самі лектары Павел Нікулін і Ян Патарскі. Іх павезлі ў Савецкі РУУС.
Таксама міліцыя канфіскавала ўсе часопісы moloko plus.
Лекцыю збіраліся наведаць каля 25-30 чалавек. Частка з іх, аднак, адмовілася даць міліцыянтам свае дадзеныя і не дала зняць сябе на відэа.
Па стане на 16.30 на вуліцы перад уваходам дагэтуль дзяжураць міліцыянты.
Moloko plus — некамерцыйны альманах, прысвечаны праблемам гвалту. Са словаў рэдакыі, над ім працуюць прафесійныя журналісткі і журналісты, якія стаміліся ад цэнзуры і ангажаванай павесткі ў расійскіх федэральных медыях.
Ужо выйшлі тры нумары альманаху: "Тэрарызм", "Наркотыкі", і "Рэвалюцыя". Каманда працуе над чацвертым - "Патрыярхат".
На лекцыі ў Мінску рэдакцыя збіралася расказаць, як сабраць грошы на ўласны праект, арганізаваць працу ў гарызантальнай рэдакцыі і справіцца з юрыдычнымі, этычнымі і эканамічнымі праблемамі.
Крыніца: Міліцыя сарвала лекцыю moloko plus у Мінску Дапоўнена