Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў). Фота ПЦ "Вясна" Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіў Віктару Кавалькову (айцу Вікенцію) у кампенсацыі маральнай шкоды за ноч, праведзеную ў ізалятары.

Віталь Максімаў 15 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска пачаўся разгляд справы ў дачыненні да Віталія Максімава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт. 23.34 КаАП.

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна". Як паведамлялася раней, на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча ў апеляцыйным парадку. 

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Следчы камітэт 5 красавіка паведаміў, што былому палітвязню Зміцеру Паліенку выстаўлена абвінавачванне адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зміцер Лупач у седзе. Фота Беларускага радыё Рацыя. Суд Шаркаўшчынскага суда наклаў 35 базавых велічыняў штрафу на незалежнага журналіста з Глыбокага Змітра Лупача. 15 красавіка яго зноў судзілі па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, судовы працэс вяла суддзя Аксана Табола, якая і раней судзіла незалежнага журналіста ў Шаркаўшчыне.

Аўтазакі каля адміністрацыі прэзтдэнта 15 красавіка. Фота: Новы Час. Партыя „Народня Грамада”, якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка а 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі. У звароце гаворыцца:

Мерхдад Джамшыдзіян. Фота Tut.by У судзе Маскоўскага раёну Мінску 15 красавіка разглядаюць скаргу на рашэнне аб высылцы з Беларусі ў Іран Мехрдада Джамшыдзіяна, якому на радзіме пагражае смяротная кара.

Блогер і былы працаўнік мясакамбінату Сяргей Сікора. Фота: "Віцебская Вясна". Віцяблянін Сяргей Сікора назваў у відэароліку супрацоўнікаў аховы Віцебскага мясакамбінату “рэжымнікамі” і расказаў, як яны “бегаюць па камбінаце і хапаюць людзей за сасіску”. Прадстаўнікі прадпрыемства патрабавалі ў судзе выбачэньняў і выдаленьня відэа. Як паведамляе "Віцебская Вясна", пазоўныя патрабаваньні былі задаволеныя, але часткова…

Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "ВЯсна". Суд Ленінскага раёна Берасця 15 красавіка працягне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук

Як стала вядома ПЦ "Вясна", затрыманых у апошнія дні актывістаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце будут судзіць у Ленінскім РАУСе.