- Катэгорыя: Вясна
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сераду, 24 красавіка, выступіла з заявай, якая асуджае «шакуючыя масавыя пакаранні» у Саудаўскай Аравіі. Напярэдадні ў гэтай краіне былі прыведзены ў выкананне смяротныя прысуды ў дачыненні да 37 чалавек, піша Радыё Франс.
- Катэгорыя: Вясна
Намеснік начальніка РУУС Цэнтральнага раёна Мінска не ўбачыў складу адміністрацыйнага правапарушэння.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 24 красавіка, суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрый Бубенчык сваёй пастановай спыніў адміністрацыйную справу супраць журналістаў-фрылансераў за недаказанасцю віны падсудных. Алесь Дзянісаў, Аляксей Кайрыс і Кася Ляўдацкая прызнаныя невінаватымі. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
На платформе MolaMola пачаўся збор сродкаў на пагашэнне буйнога штрафу, які суд Ленінскага раёна абавязаў выплаціць блогера Сяргея Петрухина, паведамляе "Брестская газета".
- Катэгорыя: Вясна
На Берасцейшчыне ў суботу 20 красавіка падчас адпачынку былі затрыманыя 11 анархістаў. Праз пяць гадзін пасля прыезду, дом, дзе знаходзіліся анархісты, узяў штурмам СОБР. Ад затрыманых патрабавалі ўказаць свае пашпартныя дадзеныя і адрас пражывання. За любую адмову або непадпарадкаваньне збівалі і прыкоўвалі кайданкамі. Пасля актывістаў адвезлі ў Кобрынскі РАУС, дзе працягнулі катаванні - удзельнікаў сходу білі, душылі і акуналі галавой у туалет.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 24 красавіка, у Брэсце распачаліся суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі затрыманы 12 і 14 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Асуджаны Пётр Кучура накіраваў апеляцыйную скаргу ў суд Магілёўскай вобласці, аднак яе не выпусцілі за межы калоніі. Пра гэта паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Аплата паслуг аховы грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў робіцца рэальнай праблемай для іх арганізатараў і ставіць правядзенне саміх мерапрыемстваў пад пагрозы.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Мікалай Дзядок абскардзіў з дапамогай юрыстаў праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Вярхоўны Суд штраф у памеры 10 базавых велічыняў па ч.1 ст.17.10 КаАП за размешчаныя публікацыі ў Facebook, якія суд палічыў за малюнкі, якія дэманструюць нацысцкую сімволіку і атрыбутыку.