Да заканчэньня перапынку ў нас яшчэ ёсьць поўгадзіны, і мы заходзім па дарозе ў ЦУМ. Уся крама падзеленая на секцыі, як у нашых гандлёвых цэнтрах. І гандлююць прыкладна тым самым. Мы праходзім шэраг крамак з адзеньнем, спыняемся каля яткі з каракулевымі папахамі. Я прымерваю, прадаўшчычка нахвальвае: сядзіць як на заказ пашытая. І мне падабаецца. Але дзе ж я яе буду насіць. Аддаю папаху назад і купляю як сувенір дзьве чачэнскія шапачкі:  пяс выходны і пяс штодзённы, а таксама  цёплыя ваўняныя, з авечай воўны, дагестанскія шкарэпэты. Вось гэтыя сапраўды прыдадуцца на вёсцы.

Генадзь Фядыніч у Менгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна". У РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска 23 красавіка ў 14.00 адбудзецца разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні лідэра незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча (частка 1 артыкула 17.3 КоАП). Пра гэта паведамляе praca-by.info.

Анжаліка Борыс у судзе. Фота Віктара Сазонава. Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка разглядае адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. Атрымала працяг гісторыя з таямнічым знікненнем полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна, пра якую паведамлялі праваабаронцы "Вясны" 18 красавіка. Тады было вядома, што ад Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён не была ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіў, на паведамленні не адказваў.

"Чарнобыльскі шлях - 2018". Фота: ПЦ "Вясна". Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з аплатаю паслуг па ахове шэсця і мітынга 26 красавіка.

У панядзелак, 22 красавіка, у судзе Ленінскага раёна г. Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыну Ляўдацкую. Іх вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі па арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Але рашэнне суд 22 красавіка так вынесці і не змог. Суддзя Дзмітры Бубенчык працягваў перапынкі два разы, але потым увогуле абвесціў перапынак да серады 24 красавіка. Пра гэта паведаміў гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў.

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё Ці можна без важкіх падстаў пераносіць выбары амаль на год раней? Ці могуць дзеючыя дэпутаты не пагадзіцца з такім рашэннем Аляксандра Лукашэнкі? Ці будуць дзеючыя дэпутаты адпрацоўваць цалкам тэрмін сваіх паўнамоцтваў да верасня 2020 года, калі выбары ў Парламент пройдуць у 2019 годзе?

Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і праваабаронцы ПЦ «Вясна» напачатку траўня збіраюцца правесці абсурдны пікет «Манстрацыя», паведамляецца на сайце mspring.online. Апавяшчэнне ўжо накіравана гарадскім уладам.

Суддзя Ленінскага суда Брэста Аляксандар Семянчук. Фота ПЦ "Весна" Як паведамляе праваабаронца "Вясны" з Брэста Уладзімір Вялічкін, усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца сёння, 18 красавіка, перанесены на 24, 25 і 26 красавіка.

У нядзелю 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 12 гадзін 22 красавіка за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,15% выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,53%. Пры гэтым колькасць апрацаваных ЦВК пратаколаў складае 97,84%. Падчас падліку галасоў у г. Кіеў на выбарчым участку №800583 221-й выбарчай акругі ў якасці прадстаунікоў прэссы — інфармацыйнага партала palitviazni.info, прысутнічалі прадстаунікі праваабарончага цэтра "Вясна". Згодна вынікам падліка галасоў на гэтым участку Зяленскі атрымаў 53,7% галасоў, Парашэнка— 42,7%, яшчэ 3,6% — прызнаныя несапраўднымі.