Праваабарончы цэнтр “Вясна” падводзіць вынікі конкурсу мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды, які быў абвешчаны напачатку гэтага года.

За гэты час арганізатарам не зусім звычайнага конкурсу было даслана некалькі дзесяткаў цікавых і разнастайных па выяўленчым жанры прац.

Адкрыццё выставы і абвяшчэнне пераможцаў конкурсу адбудзецца 23 траўня на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Трое пераможцаў, якіх абярэ адмыслове журы, атрымаюць грашовыя прэміі.

Работы будуць дэманстравацца на працягу месяца ў памяшканні кансультацыйна-інфармацыйнай установы па папулярызацыі прававой культуры «Тэрыторыя правоў»; выстава будзе адкрыта для бясплатнага наведвання.

У далейшым работы, якія паступілі на конкурс, будуць выкарыстаныя ў выставах, арганізатарам або суарганізатарам якіх будзе з'яўляцца ПЦ "Вясна" на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Запрашаем усіх жадаючых! Уваход вольны.

Час: 23 траўня, 12-00.

Месца: “Тэрыторыя правоў”, вул Ложынская, 16, памяшканне 404 (ст. метро “Уручча”)

Крыніца: “Мары з-за кратаў” Запрашаем на адкрыццё выставы мастацкіх работ!