Экскурсія Асамблеі НДА пройдзе 1 чэрвеня ў межах фэста "Кілямэтар грамадзскай актыўнасьці". У якасці экскурсаводкі выступіць праваабаронцай «Вясны» Анісія Казлюк.

Маршрут экскурсіі адбываецца па месцах Мінска, якія нейкім чынам звязаныя з правамі чалавека. Падбная экскурсія ўжо адбылася на наступным тыдні. Тады Анісія Казлюк уздымала тэму смяротнага пакарання, свабоду мірных сходаў, свабода слова і іншыя актуальныя пытанні для Беларусі. 

kazljuk.jpg
Анісія Казлюк падчас экскурсіі. Фота: belngo.info

Каб патрапіць на такую экскурсію, трэба зарэгістравацца ТУТ. Колькасць месцаў абмежаваная, таму спяшайся!

Дата: 1 чэрвеня

Час: 14:00, працягласць: 1,5 гадзіны

Фэст “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”, які арганізоўвае Асамблея НДА Беларусі, адбудзецца 1 чэрвеня ў прасторы ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспэртаў на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры. Падчас фэсту будзе дзейнічаць Free Market і Жывая Бібліятэка.

На фэсце будуць прадстаўлены пляцоўкі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе можна будзе пазнаёміцца з праваабаронцамі, з іх знакамітымі кампаніямі на тэмы смяротнага пакарання, свабодзе мірных сходаў і іншыя. Акрамя гэтага, можна будзе пазнаёміцца з валанцёрамі Валантэрскай службай “Вясны” і іх дзейнасцю.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта “AKUTЕ”.

Крыніца: У Мінску пройдзе ўнікальная экскурсія "Па шляхах правоў чалавека"