- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі накіраваў у Генеральную пракуратуру заяву з просьбай правесці праверку законнасці затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці 16 траўня ў Магілёве.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскія палітыкі Уладзімір Шанцаў і Алег Аксёнаў атрымалі чарговую адмову на правядзенне масавага мерапрыемства ў Магілёве ў дазволеным для гэтага месцы, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага. Пра гэта 20 траўня «Гомельскай Вясне» паведаміў сам Маркоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
Удзельніцу пратэстнага руху супраць акумулятарнага завода ў Брэсце Людмілу Карчэўскую пакаралі штрафам памерам 20 базавых велічынь (510 рублёў) за ўдзел у "кармленні галубоў" 14 красавіка, паведамляе "Берасцейская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Аляксей Колчын, Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў накіравалі ў абласную пракуратуру скаргу на дзеянні кіруючага складу абласнога Упраўлення ўнутраных спраў і супрацоўнікаў міліцыі з-за масавых затрыманняў людзей з цыганскай дыяспары, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
16 траўня грамадская назіральная камісія (ГНК) па Магілёўская вобласці не змагла наведаць у калоніі №15 зняволенага Пятра Кучуру. Гэта прасіла зрабіць яго жонка Людміла Кучура, якая напрацягу многіх гадоў змагаецца за выкананне яго правоў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” падводзіць вынікі конкурсу мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды, які быў абвешчаны напачатку гэтага года.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 17 траўня суд Ленінскага раёна прызнаў Ірыну Сіліцкую вінаватай па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і аштрафаваў на пяць базавых велічынь (127,5 рубля) за ўдзел у шэсці праціўнікаў акумулятарнага завода па цэнтральных вуліцах горада 7 красавіка. Праваабаронца нагадаў, што 11 траўня гэтым жа судом за ўдзел у такім шэсці быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь (1.020 рублёў) адзін з лідараў ініцыятыўнай групы, якая выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, Дзмітрый Бекалюк.
- Катэгорыя: Вясна
У суботу 18 траўня ў мінскай прасторы “Тэрыторыя правоў” прайшло праваабарончае ток-шоў "Без права на "Я", асноўнай тэмай якога сталі праблемы людзей з інваліднасцю. І ў прыватнасці - як і чаму гэтых людзей пазбаўляюць асобы.
- Катэгорыя: Вясна
У палове шостай раніцы мы прачнуліся ад трэску і кананады за вакном гатэлю, на 21-м паверсе. Ляжым у ложках і мяркуем праз сон: ці то салют, ці то страляюць. Удзень Ю… сказала, што быў салют у недалёкай рэзідэнцыі Кадырава. 20 лістапада сьвяткуецца дзень ці то мяркуемых народзінаў, ці то сьмерці прарока Магамеда.