- Катэгорыя: Вясна
Гомельскай гарадской арганізацыяй АГП у склад участковых выбарчых камісій толькі па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 было накіравана 22 прадстаўнікі.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за 3 тысячы ўдзельнікаў прыняў другі «Мебелайн Марафон» у Магілёве. 6 кастрычніка а 10 гадзін раніцы з плошчы Славы стартавалі першыя ўдзельнікі забегу. Сярод іх – валанцёр праваабарончага цэнтру “Вясна” з Гомеля Антон Назаранка, які спецыяльна прыехаў у Магілёў, каб падтрымаць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Ён адолеў марафонскую дыстанцыю (42 км. 195 м.) за 4 гадзіны 8 хвілін і ў агульным заліку стаў 82-ым, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Цяперашнія парламенцкія выбары могуць стаць рэкорднымі для Аршаншчыны па колькасці кандыдатаў, паведамляецца на сайце orsha.eu.
- Катэгорыя: Вясна
Сёлета фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, дабраўся і да Магілёва. 6 кастрычніка на сцэне мясцовага клуба "Cuba" ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты "Разбітае Сэрца Пацана", Re1ikt, Luty Sakavik і “Петля Пристрастия”. Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" прапаноўвалі ўсім далучыцца да акцыі #We4Life2019. Для гэтага трэба было сфатаграфавацца з банэрам "НЕ смяротнаму пакаранню" і выкласці фота ў сацыяльных сетках. На раздатачнай пляцоўцы актывісты кампаніі, магілёўскія праваабаронцы "Вясны" і валанцёры раздавалі прысутным розную прадукцыю з сімволікай кампаніі: майкі, нататнікі, значкі, налепкі, інфармацыйную прадукцыю з аргументамі супраць смяротнага пакарання і іншае.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет” Людзміла Дзенісенка абскардзіла сваё неўключэнне ў склад участковай выбарчай камісіі № 16 Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 у судзе Маскоўскага раёна Брэста.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч 6 кастрычніка паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб праблеме, з якой сутыкнуліся сябры ініцыятыўнай групы пры зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты.
- Катэгорыя: Вясна
Спыненая крымінальная справа ў дачыненні да двух праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам - Майсея Мазько і яго сына Дзяніса Мазько, якіх падазравалі ў незаконным абароце боепрыпасаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісляка. Нагадаем, вясной у службовай машыне Мазько-старэйшага знайшлі патроны, але ён казаў адразу: гэта правакацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Позна ўвечары 4 кастрычніка блогер Андрэй Павук выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведамленне пра званок з міліцыі, падчас якога дзяжурны міліцыянт сказаў што на пульт міліцыі 102 патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся Андрэем Павуком і заявіў што ён забіў сваю жонку і я яе палюбоўніка.
- Катэгорыя: Вясна
Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцця» затрымалі ў цэнтры Мінску пасля пікету Мікалая Статкевіча, паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Шостага кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды прайшоў мітынг "Абаронім Беларусь", арганізатарам якога выступіў Мікалай Статкевіч. Мерапрыемства адбывалася ў межах перадвыбарчага пікету вылучэнца ад "Народнай грамады" (якую ўзначальвае Статкевіч) Васіля Жорава.