- Катэгорыя: Вясна
Сёлета Тыдзень супраць смяротнага пакарання распачаўся традыцыйным Фестывалем “Рок за жыццё”. 5 кастрычніка ў мінскім клубе RE:PUBLIC ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі беларускія гурты Nizkiz, Крама, Разбітае Сэрца Пацана, Re1ikt і Luty Sakavik. Музыкі са сцэны выказваліся наконт існавання смяротнага пакарання ў Беларусі, апошняй краінай у Еўропе, якая яшчэ захоўвае і прымяняе гэты антыгуманны від пакарання. Напрыклад, музыкі з гурта “Разбітае Сэрца Пацана” адзначылі, што “ў 2019 годзе смяротнае пакаранне - гэта адстой”. Яны спадзяюцца, што такіх імпрэз праз адмену смяротнага пакарання больш у Беларусі не будзе.
- Катэгорыя: Вясна
4 кастрычніка 1994 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб грамадзкіх аб'яднаннях". У сувязі з гэтай датай Цэнтр прававой трансфармацыі ў супрацоўніцтве з Асамблеяй НДА Беларусі арганізаваў мерапрыемства "25 гадоў Закону "Аб грамадзкіх аб'яднаннях": што было, што ёсць і што можа быць". Папярэдне Цэнтр прававой трансфармацыі разаслаў віншавальныя паштоўкі ў многія дзяржаўныя органы, так ці інакш звязаныя з заканадаўствам. Сярод іх - Камісія па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, Нацыянальны цэнтр заканадаўства, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці і інш. Многія з іх былі запрошаны і на мерапрыемства ў гонар 25-годдзя Закона.
- Катэгорыя: Вясна
Адзін са спосабаў вылучыцца ў кандыдаты ў дэпутаты — збор подпісаў. Ужо амаль месяц вылучэнцы і іх ініцыятыўныя групы збіраюць галасы выбаршчыкаў. На гэта засталося некалькі дзён — да 7 кастрычніка ўключна. Для таго, каб вылучыцца ў кандыдаты ў Беларусі трэба прадаставіць у камісію не менш за 1000 подпісаў выбаршчыкаў, якія яго падтрымліваюць. Хтосьці збірае іх шляхам пакватэрнага абыходу, а хтосьці выбраў збіраць подпісы шляхам пікетавання. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягвае атрымліваць інфармацыю па ўсёй Беларусі пра вынясенне акруговымі камісіямі папярэджанняў вылучэнцам за “парушэнне заканадаўства падчас збору подпісаў”. Пераважна — па фактах датэрміновай агітацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднанняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднанняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднанняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.
- Катэгорыя: Вясна
У 9.30 гадзін 4 кастрычніка ў суде Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд справы ў дачыненні да актывістаў “Маладога фронта” Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, якога суд абавязаў выплаціць штраф каля 9 тысяч долараў, атрымаў папярэджанне з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэст, паведамляе palitviazni.info. Яму прапанавалі да 30 верасня прадаставіць звесткі аб аплаце штрафа ў поўным аб’ёме. У адваротным выпадку — прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад сплаты штрафа альбо заменяць штраф грамадскімі працамі.
- Катэгорыя: Вясна
04.10.2019 Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
- Катэгорыя: Вясна
Баранавіцкі гарадскі выканкам сфарміраваў участковыя выбарчыя камісіі па Баранавіцкай-Заходняй (№5) і па Баранавіцкай-Усходняй (№6) акругах. Па словах назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свбаодныя выбары” Аляксандра Вайцешыка, працэс фарміравання доўжыўся прыкладна дзве з паловай гадзіны.