- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ВЫСНОВЫ
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ВЫСНОВЫ
- Катэгорыя: Вясна
31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.
- Катэгорыя: Вясна
Першага ліста адбылося пасяджэнне акруговай камісіі Брэсцкай-Памежнай акругі №4, на якім разглядалася пытанне вынясення папярэджанняў незалежнаму кандыдату, праціўніку завода АКБ Уладзіміру Марозу. У выніку заўваг у камісіі назбіралася столькі, што Мароза адзінагалосна выключылі з перадвыбарчай гонкі. На пачтаку пасядэння старшыня камісіі Надзея Зайцава паведаміла, што ў камісію паступіла шмат матэрыялаў, якія паказваюць, што Уладзімір Мароз парушыў правіла вядзення агітацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Згодна з Каляндарным планам выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання з 12 па 16 лістапада будзе праводзіцца датэрміновае галасаванне, а 17 лістапада - асноўны дзень галасавання. Хто ж будзе назіраць за працэсам волевыяўлення грамадзянаў у Віцебскім рэгіёне?
- Катэгорыя: Вясна
"Новы Час" і аўтарка Вераніка Уласевіч працягваюць цыкл матэрыялаў пра жанчын, чые родныя былі прысуджаныя да расстрэлу. Званок следчага заспеў Раісу Анатольеўну на працы. З сумбурнай гутаркі жанчына зразумела толькі адно: яе брата забралі ў міліцыю. На пытанне: «За крадзеж?» супрацоўнік органаў адказаў коратка: «Горш», — і адразу адключыўся.
- Катэгорыя: Вясна
Кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.
- Катэгорыя: Вясна
Рашэннем Смаргонскага райвыканкама ад 2 кастрычніка 2019 года вызначаны памяшканні, у якіх кандыдаты могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. Пры гэтым памяшканні школ могуць выкарыстоўвацца толькі ў па-за ўрочны час. Аднак закон, на жаль, існуе не для ўсіх кандыдатаў. Праўладны кандыдат у дэпутаты, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Свіла паведаміў акруговай камісіі, што мае намер 31 кастрычніка правесці сустрэчы ў смаргонскіх школах № 1 і 7. Першая сустрэча пачалася ў школе №1 у 13.00 і мусіла быць скончана ў 14.00.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 30 кастрычніка, у сярэдняй школе №8 Слоніма ў шэсць гадзін вечара павінен быў адбыцца агульнашкольны бацькоўскі сход. Пра гэта паведаміў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня і нават вывесіў аб’яву, дзе паведамлялася, калі пачатак схода і хто павінен на ім прысутнічаць. І сапраўды, у прызначаны час у актавую залу школы пачалі збірацца бацькі на сход, каб даведацца пра школьныя справы, вучобу і дысцыпліну сваіх дзяцей. Але роўна ў 18 гадзін замест дырэктара школы, які павінен быў адкрыць бацькоўскі сход, слова ўзяла супрацоўніца ідэалагічнага аддзелу Слонімскага райвыканкама Наталля Грасевіч, якая бацькам і настаўнікам прадставіла праўладнага кандыдата ў дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семяняку з Зэльвы.