31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.
На пасяджэнні прысутнічалі назіральнікі АГГН (Аб'яднаная група грамадскага назірання за выкананнем канстытуцыйных свабодаў), якія апісвалі працэс у сваім твітэр-акаўнце.
Працэс пачаўся з абмену пісьмовымі хадайніцтвамі паміж істцом і адказчыкам і пярэчаннямі на іх. Адвакаты называлі довады Мінюста "небясспрэчнымі і няяснымі" з-за супярэчнасцяў, якія ўгледзелі.
Леў Панамароў заявіў:
"Гэта - гістарычны працэс. Упершыню ў РФ гаворка ідзе аб ліквідацыі найстарэйшай і буйной праваабарончай арганізацыі".
Леў Панамароў хадайнічаў аб адводзе старшынствуючай суддзі Вярхоўнага Суда Назаравай у сувязі з падазрэннем на неаб'ектыўнасць і заўважанымі "падказкамі" прадстаўніку Мінюста.
Суддзя адмовіла ў задавальненні такога хадайніцтва, бо не бачыць для гэтага падстаў.
Абарона хадайнічала аб адкладзе слуханняў да прызначанага на лістапад з'езду руху «За правы чалавека», які дазволіць выправіць памылкі ў дакументах (гэта восем з 13 парушэнняў). Мінюст выступіў супраць.
Суддзя зачытала спіс парушэнняў, выяўленых Мінюстам: "у пратаколе была выкарыстаная не тая пячатка", "не падалі ў Мінюст ўзор друкаванай прадукцыі" і да т.п.
Прадстаўнік Мінюста лічыць, што рух "За Правы Чалавека" цалкам у стане сабраць законны і правамоцны з'езд у лістападзе і прывесці на ім статут ў адпаведнасць з заканадаўствам.
У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 1 лістапада.
Нагадаем, у кастрычніку 2019 года Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі руху «За правы чалавека», які працуе ў Расіі больш за 20 гадоў. Пасля пазапланавай праверкі ведамства вырашыла, што "рух ажыццяўляе дзейнасць з грубымі парушэннямі дзеючага заканадаўства і не выконвае палажэнні ўласнага статута". Заснавальнік арганізацыі, 78-гадовы Леў Панамароў, лічыць, што яго пераследуе ФСБ, паколькі ён апаніруе службе, падтрымліваючы фігурантаў многіх рэзанансных спраў: «Сети», «Нового величия», «Свидетелей Иеговы» і «Хизб ут-Тахрир». Акрамя таго, у апошнія гады Панамароў рэгулярна трапляе ў спецпрыёмнік, яго рух «За правы чалавека» увесь час штрафуюць.
«Абразліва думаць, што мы - нацыя рабоў» Інтэрв'ю Льва Панамарова.
Спецкар «Медузы» Ірына Краўцова паразмаўляла са Львом Панамаровым.
Крыніца: Вярхоўны суд РФ разглядае справу аб ліквідацыі руху «За правы чалавека»