Міхаіл Жамчужны ў судзе. Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які быў змешчаны на 3 месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), па выхадзе у чарговы раз адмовіўся ад накіравання ў свой атрад, за што атрымаў чарговае пакаранне. 21 траўня яго змясцілі на 9 дзён у штрафны ізалятар.

Супрацоўнікі міліцыі ў Магілёве. Фота: Наша Ніва. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь аператыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрымання грамадзян цыганскай нацыянальнасці 16 траўня ў Магілёве.

Эдуард Сіліцкі. Скрыншот з відэасюжэта. Суд Брэсцкага раёна 3 чэрвеня, нягледзячы на непераканаўчыя доказы супрацоўнікаў міліцыі, зафіксаваныя ў пратаколе правапарушэння, вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.34 КаАП экалагічнага актывіста Эдуарда Сіліцкага.

Амбасадары і ўдзельнікі дыскусіі «Сіла бяссільных. Барацьба за правы чалавека» Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі прыняў удзел у дыскусіі «Сіла бяссільных. Барацьба за правы чалавека» ў межах міжнароднага форуму, прысвечанага тэме трансфармацыі ў Польшчы і рэгіёне Цэнтральна-ўсходняй Еўропы і яе выніках праз 30 гадоў.

Славамір Адамовіч. Суд Пухавічскага раёна 3 чэрвеня прысудзіў пяць базавых штрафу пісьменніку і паэту Славаміру Адамовічу за твор «Ніколі не пытайся, адкуль я». 

Высновы: • На працягу месяца ў месцах пазбаўлення волі працягваў знаходзіцца палітвязень Міхаіл Жамчужны;

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій). Фота: Радыё Свабода Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція). 

Сяргей Пятрухін спрабуе ўручыць заяву супрацоўнікам міліцыі. Фота Уладзіміра Вялічкіна. У берасцейскіх судах 3 чэрвеня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў праціўнікаў акумулятарнага завода Эдуарда Сіліцкага, Яўгена Саўчука і блогера Сяргея Пятрухіна.

Васіль Завадскі. Фота: humanrightshouse.org Васіль Завадскі – чалавек, чыя гісторыя жыцця падобная да прытчы. Дваццаць чатыры гады ў сістэме, амаль год уласнага зняволення. І як вынік – праваабарончая свядомасць, жаданне рабіць свет больш справядлівым і чалавечным.

Аляксандр Казлянка. Фота: "Берасцейская Вясна". У cудзе Ленінскага раёна Берасця 31 траўня разглядалася справа экалагічнага актывіста Аляксандра Казлянкі.