- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель наведаў шостага лістапада гарадзенскую гімназію №1. Там праўладная кандыдатка па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Ірына Луканская праводзіла сустрэчу з выбарцамі.
- Катэгорыя: Вясна
У Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі пятага лістапада прайшло чарговае пасяджэнне. На ім былі разгледжаныя два пытанні: па гатоўнасці ўсіх службаў да выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання і непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама разгляд скаргі Ірыны Давідовіч, кандыдаткі па Іўеўскай акрузе № 54. Нагадаем, што яна скардзілася на рашэнне АВК, якое абвесціла ёй папярэджанне за распаўсюд у сацыяльных сетках свайго перадвыбарчага тэлевыступу, які быў зняты цэнзурай з тэлеэфіру.
- Катэгорыя: Вясна
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы асудзіла смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом па справе аб жорсткім забойстве васьмімесячнага дзяўчынкі.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральная пракуратура Беларусі 5 лістапада вынесла афіцыйнае рашэнне аб адмове ў выдачы ўладам Таджыкістана апазіцыянера Фархода Адзінаева. Пра гэта Naviny.by паведаміла юрыстка праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка.
- Катэгорыя: Вясна
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.
- Катэгорыя: Вясна
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.
- Катэгорыя: Вясна
Дзяржаўная газета «Бабруйскае жыццё» адмовілася друкаваць перадвыбарную праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе №78 Аляксандра Комара. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў аднапартыец кандыдата Уладзімір Шанцаў.
- Катэгорыя: Вясна
«Беларускія выбары праходзяць па сцэнары, напісаным уладамі. У сваю чаргу дэмакратычныя кандыдаты спрабуюць выкарыстаць гэтую палітычную кампанію, каб данесці свае думкі і альтэрнатыўныя погляды. Але выбары тым не менш застаюцца нецікавымі для грамадства», – распавёў Беларускаму радыё "Рацыя" старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што 5 лістапада акруговая камісія пазбавіла кандыдацкай рэгістрацыі яшчэ аднаго кандыдата ад апазіцыі — Зміцера Казакевіча. Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ў сябе на старонцы ў фэйсбуку. Казакевіч балатаваўся ў кандыдаты па Мінскаму-Свіслацкай выбарчай акрузе №94.