- Катэгорыя: Вясна
12 лістапада ў 18.00 на адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчынецца выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання. Пра гэта паведамляе Радыё Рацыя.
- Катэгорыя: Вясна
Светлагорская акруговая выбарчая камісія 5 лістапада на чарговым пасяджэнні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад партыі БНФ Дзмітрыю Савічу. Па меркаванні сябраў камісіі, ён парушыў графік і месца правядзення агітацыйных пікетаў.
- Катэгорыя: Вясна
Учора, 4 лістапада, павінна была адбыцца першая сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Коласаўскай выбарчай акрузе №106, старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Барысавым. Агітацыйная сустрэча павінна была адбыцца ўвечары ў актавай зале Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі. Але нешта пайшло не так. «Сустрэчы з выбаршчыкамі без адміністрацыйнага рэсурсу выглядаюць прыкладна так. Учора аб'явы з запрашэннямі на сустрэчу былі развешаны амаль на 70 бліжэйшых да месца сустрэч з кандыдатам у дэпутаты пад'ездах. Усё больш люблю беларусаў, якія разумеюць што да чаго. За апошнія 25 гадоў улада так змагалася з апазіцыяй, што перамагла не толькі яе, але і сябе саму. Нездарма кажуць: апазіцыя — гэта люстэрка ўлады», — напісаў у сябе ў фэйсбуку кіраўнік БСДП «Грамада» Ігар Барысаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць змагацца за натуральнае святло ў беларускіх СІЗА і турмах ў межах кампаніі супраць “раснічак” на турэмных вокнах.
- Катэгорыя: Вясна
Як піша Радыё Рацыя, фестываль у Лідзе, які павінен быў адбыцца 8 лістапада, адмянілі за некалькі дзён да яго пачатку. Арганізатары хацелі дамовіцца аб месцы правядзення з лідскім музеем. Спачатку дырэктарцы спадабалася ідэя, але неўзабаве з музею прыйшла пісьмовая адмова, у якой прычынай назвалі адсутнасць месца. На пачатку кастрычніка знайшлася іншая пляцоўка – у гандлёвым цэнтры ў Лідзе. І тут пазней адмовілі.
- Катэгорыя: Вясна
Самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA) прапанаваў абмеркаваць фільм фільм пра Лукашэнку ў Менску на плошчы Свабоды.
- Катэгорыя: Вясна
Брэсцкая абласная камісія 4 лістапада разгледзела скаргу апошняга з кандыдатаў-праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ Уладзіміра Мароза на рашэнне АВК-4 аб адмене рашэння аб рэгістрацыі яго кандыдатам.
- Катэгорыя: Вясна
Галоўны ідэолаг Гомельскай вобласці Ірына Даўгала, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 звярнулася з перадвыбарнай улёткай да выбаршчыкаў. У вочы кідаецца адсутнасць у праграме інфармацыі аб дзяржаўнай ідэалогіі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе orsha.eu, кандыдат у дэпутаты Зміцер Казлоў атрымаў першае папярэджанне ад выбарчай камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
Праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Уладзімір Мароз патрабуе распачаць крымінальную справу па факце яго незаконнага пазбаўлення акруговым выбаркамам рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляюць Naviny.by.