- Катэгорыя: Вясна
У Мінску прайшоў семінар «Рамачны антыдыскрымінацыйны закон. Як дасягнуць рэалізацыі на практыцы». Яго арганізаваў Офіс па правах людзей з інваліднасцю і Прадстаўніцтва Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ва Украіне і Беларусі. Актуальнасць тэмы семінара абумоўлена сумным фактам — у Беларусі адсутнічае рамачны антыдыскрымінацыйнаы закон (гэта значыць такі закон, які б быў цалкам прысвечаны тэме дыскрымінацыі і ў якім было б дадзена паняцце «дыскрымінацыя», а таксама ўведзена адказнасць за яе). Дзяржава пакуль не лічыць патрэбным яго ствараць, аргументуючы гэта тым, што забарона на дыскрымінацыю прапісана ў іншых законах і кодэксах. Напрыклад, у Працоўным кодэксе ўказваецца забарона на дыскрымінацыю пры прыёме на працу. Аднак адказнасці за гэта парушэнне таксама не пазначана.
- Катэгорыя: Вясна
Штогод, з 5 па 10 кастрычніка, праваабаронцы Беларусі ладзяць Тыдзень супраць смяротнага пакарання, прымеркаваўшы яго да Сусветнага дню барацьбы з гэтай бесчалавечнай карай. Сёлета кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” споўнілася 10 гадоў. У 2018 годзе кампанія была ўганараваная Прэміяй праваабарончай супольнасці ў намінаціі “Праваабарончая кампанія году”.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 30 кастрычніка праваабаронцы і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна” правялі акцыю па раздачы спецыяльнага выпуску газеты “Новы час”, прысвечанага захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды.
- Катэгорыя: Вясна
У Пружанскай і Днепра-Бугскай выбарчых акругах кандыдаты, якія вылучаліся, адпаведна, шляхам збору подпсіаў і ад Камуністычнай партыі, раптоўна знялі свае кандыдатуры з выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
29 кастрычніка 2019 года каля Мінска (урочышча Курапаты) адбылася традыцыйная акцыя "Ноч растраляных паэтаў", прысвечаная памяці расстраляных дзеячаў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 году.
- Катэгорыя: Вясна
Запіс перадвыбарчага выступлення кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі не выйшаў ў эфір тэлеканала «Беларусь-3».
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік звярнуўся ў Тэлерадыёкампанію “Віцебск” з просьбай паведаміць яму месца, дату і час правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дазволіць прысутнічаць у студыі падчас запісу і праводзіць відэаздымку тэледэбатаў без перадачы ў публічную прастору атрыманых відэаматэрыялаў. У звароце ён спасылаецца на ч. 1 арт. 13 Выбарчага кодэксу, дзе зафіксавана, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна.
- Катэгорыя: Вясна
Кандыдат у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Арсеній Чыгір, які прымаў удзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79, атрымаў другое папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства, паведамляе телеграм-канал грамадскай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
29 кастрычніка 2019 года ў цэнтры Мінска прайшла акцыя, прысвечаная памяці расстраляных дзеячаў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 году.
- Катэгорыя: Вясна
Роўныя ўмовы кандыдатаў у дэпутаты пры правядзенні агітацыі чарговы раз парушаныя ў Гародні. Жанна Гасцяева, кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49, паведаміла, што сутыкнулася з істотнымі перашкодамі пры сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №20. Гасцяевай прадставілі актувую залу школы для сустрэчы 26 кастрычніка, але калі яна туды прыйшла ў адпаведны час, супрацоўніцы школы не захацелі адчыняць залу. Як апынулася, супрацоўніцы школы не ведалі пра запланаваную сустрэчу.