- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, 4 і 5 лістапада акруговай выбарчай камісіяй па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 было разгледжана два звароты, накіраваных дырэктаркай філіяла «Ваенсервіс» Ларысай Шыраковай і калектывам супрацоўнікаў гэтага ж прадпрыемства. У іх заяўнікі скардзіліся на нібыта ілжывую інфармацыю, якую распаўсюдзіў у сваім тэле- і радыёзвароце да выбаршчыкаў кандыдат у дэпутаты Юры Мельнікаў - начальнік сектара кадравай і прававой работы філіяла «Ваенсервіс» РУП «Гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны».
- Катэгорыя: Вясна
Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Справаздача апублікавана 7 лістапада, паведамляюць naviny.by. У ім адзначаецца «абмежаваная колькасць арганізаваных мерапрыемстваў», якія праводзяцца ў сувязі з выбарамі, і іх нізкая наведвальнасць.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» атрымалі абнадзейваючы адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў, паведамляе mspring.online. Раней яны накіравалі заяву на імя міністра ўнутраных спраў з просьбай выключыць з Правілаў унутранага распарадку (ПУР) папраўчых устаноў патрабаванне, якое прадпісвае ўсталёўваць на вокны камер металічныя шчыты-жалюзі ("вейкі"), якія ператварылі беларускія СІЗА ў сярэднявечныя вязніцы.
- Катэгорыя: Вясна
Сёмага лістапада выбары сенатараў на Гарадзеншчыне пройдуць фактычна ў закрытым рэжыме. Назіральнік ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель атрымаў адмову прысутнічаць на пасяджэнні Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў па выбарах членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
- Катэгорыя: Вясна
Шостага лістапада кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свіла ў прамежку з 14 да 15 гадзін правёў чарговую сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна прайшла ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. На ёй прысутнічала каля 25 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Агітацыйная кампанія, якую праводзяць кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінна быць у самым разгары. Але калі ў Мінску там-сям можна ўбачыць пікеты, альбо інфармацыйную прадукцыю на адмысловых стэндах, дык у рэгіёнах і такія праявы “выбарчай вакханаліі” – рэдкая з’ява. Яшчэ горшая сітуацыя з правядзеннем сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. Там дзе няма лоўка арганізаванага загону – сітуацыя жахлівая: проста пустыя залы, як ў праўладных, так і ў апазіцыйных кандыдатаў. Глядзім разам.
- Катэгорыя: Вясна
Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.
- Катэгорыя: Вясна
Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.
- Катэгорыя: Вясна
Расце колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якім выбарчыя камісіі адмянілі рэгістрацыю з-за парушэнняў парадку вядзення перадвыбарчай агітацыі (арт. 47 ВК, які забараняе ў тым ліку заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу, абразы вышэйшых службовых асобаў і інш.). Амаль усе яны прадстаўляюць апазіцыйныя партыі і рухі.